Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

42

Депутаты Копыльщины провели единый день приема граждан и прямой телефонной линии

07.04.2023
Адзіны дзень прыёму грамадзян і прамой тэлефоннай лініі дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў дазволіў выявіць праблемы жыхароў раёна, якія найбольш іх хвалююць. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, паступіла каля 20 пытанняў ад жыхароў васьмі сельсаветаў раёна, выключэнне толькі склалі Доктаравіцкі і Пацейкаўскі, дзе не было ніводнага звароту. Характэрным для гэтай пары года стала пытанне наконт дарожнага пакрыцця. Так, па яго рамонце звярталіся жыхары вул. Ціміразева з аг. Быстрыца. Іх таксама хвалявала пытанне добраўпарадкавання тратуарнай дарожкі ад школы да вул. Новай і ад вул. Лугавой да дзіцячага сада і  падсыпкі дарогі да могілак. У в. Бучаціна існуе праблема з рамонтам дарогі па вул. Садовай і зав. Савецкім. Жыхары Грозаўскага сельсавета прасілі расчысціць дарогу ад Карачоўшчыны да Калюгі, Капыльскага — правесці грэйдзіраванне і ямачны рамонт пад’езду да в. Вусава. Незадавальненне станам дарог выказалі жыхары в. Слабада-Кучынка, у прыватнасці, вул. Кастрычніцкай. Былі пытанні і наконт электразабеспячэння. Напрыклад, жыхары в. Лоцвіны цікавіліся напружаннем лініі электраперадачы і магчымасцю правядзення электраацяплення па вул. Падлеснай, Ленінскай і зав. Зялёным. Аказаць дапамогу ў падключэнні электразабеспячэння прасілі жыхары дома, што будуецца па вул. Маладзёжнай у аг. Цімкавічы. Сярод узнятых праблем таксама і нерабочая водакалонка ў в. Блеўчыцы, нізкі ціск у водаправодзе па вул. Новай у аг. Семежава, замена вывескі раскладу руху аўтобусаў у в. Гулевічы і іншыя. Вырашэнне ўсіх пытанняў знаходзіцца на кантролі сельвыканкамаў. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей