Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Пошлiну плацiце толькi раз

20.12.2011
“Чуў, што адбыліся змяненні ў заканадаўстве аб дзяржаўнай пошліне за атрыманне права на паляванне. Хацелася б даведацца пра падрабязнасці. Віктар Я., г. Капыль”. Адказ рэдакцыя атрымала ад начальніка Нясвіжскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага  свету Вячаслава СЦЯПУРЫ. — У адпаведнасці з заканадаўствам, дзяржаўная пошліна ў памеры адной базавай велічыні (на сёння — 35 000 руб.) выплачваецца толькі за выдачу дзяржаўнага пасведчання на права палявання (згодна з Падатковым кодэксам прадастаўленне права на паляванне не абкладаецца дзярж-пошлінай — М.С.). Гэта значыць, што калі раней паляўнічыя, каб мець магчымасць выйсці на паляванне, кожны год плацілі дзярж-пошліну, то цяпер яны павінны зрабіць гэта толькі раз, пры атрыманні пасведчання. Такім чынам, пасведчанне з’яўляецца сапраўдным пры наяўнасці хаця б адной адзнакі аб уплаце дзяржпошліны ў картачцы ўліку парушэнняў або адпаведнай квітанцыі. — Вячаслаў Міхайлавіч, Вы, як новы кіраўнік Нясвіжскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага  свету, якой бачыце сваю асноўную задачу? — Ужо ў самой назве інспекцыі ўтрымліваецца яе асноўная функцыя — ахова жывёльнага і расліннага свету. І менавіта на гэта будзе скіравана наша галоўная ўвага. Вядома ж, будуць рэйды, у тым ліку і на тэрыторыі Капыльскага раёна, які таксама, разам з Клецкім і Нясвіжскім, знаходзіцца ў зоне нашай дзейнасці. — А колькі спецыялістаў уваходзіць у склад інспекцыі? — Усяго нас трое. Акрамя мяне — намеснік начальніка інспекцыі Аляксандр Аляксандравіч Шамяціла (тэл. МТС (8-029)271-91-14) і дзяржаўны інспектар Юрый Міхайлавіч Русак (тэл. Velс. (8-044)464-48-15). Ім па указаных нумарах, а таксама асабіста мне па нумары Velс. (8-029)388-63-50 можна паведамляць пра ўсе парушэнні правіл прыродаахоўнага заканадаўства. Нагадваю і нумары тэлефонаў самой інспекцыі — (8-01770)53-1-36, 53-7-04. Спадзяюся, што жыхары Капыльшчыны не застануцца абыякавымі да захоўвання нашага вялікага багацця — прыроды. Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ На здымку: Начальнік Нясвіжскай МРІАЖіРС В. М. Сцяпура. Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей