[caption id="attachment_15172" align="aligncenter" width="448" caption="Дырэктар Лясноўскай СШ Л. В. Войцік"]
[/caption]
Найперш гасцей гасцінна сустракала гімназія № 1 г. Капыля, дзе яны мелі магчымасць стаць сведкамі разгортвання своеасаблівай панарамы “Экалагічная культура: урок, факультатыў, гурток”. На ўроку экалогіі, які ў выглядзе міжнароднай канферэнцыі правёў настаўнік Мікалай Паўлавіч Стульба, вучні з веданнем справы абмяркоўвалі глабальныя праблемы сучаснасці ў разрэзе Капыльскага раёна. У форме круглага стала на тэму “Экалогія прыгажосці” прайшоў факультатыўны занятак пад кіраўніцтвам настаўніцы Алены Сяргееўны Роўбуць. Кіраўнік гуртка “Капыльшчыназнаўства” Сяргей Уладзіміравіч Мялешка запрасіў на яго чарговае пасяджэнне, дзе прайшла своеасаблівая трансляцыя педагагічнай практыкі на тэму “Мая маленькая Ра-дзіма — вялікая любоў мая”.
[/caption]
Лясноўская сярэдняя школа, якая прыняла эстафету ад сваіх калег з Капыля, уразіла гасцей не толькі цудоўнай выставай, што размясцілася ў школьным фае, але і цікавым, надзвычай кампетэнтным расповедам аб праводзімай рабоце дырэктара ўстановы Любові Васільеўны Войцік. Тыя з педагогаў, якім не давялося пабываць у Лясным раней, летам і ранняй восенню, вядома ж, вельмі пашкадавалі пра гэта, з захапленнем разглядваючы слайды, што суправаджалі расказ дырэктара. Гэту школу без перабольшвання можна назваць міні-батанічным садам, настолькі тут багатая калекцыя кветак і кустарнікаў. Да таго ж усе кампазіцыі ствараюцца сумесна школьнікамі і іх педагогамі, што не можа не навучыць дзяцей любіць працу на агульную карысць, любіць той куточак, які з такой стараннасцю яны ўпрыгожваюць. Пачынаючы з 2008-га школа штогод з’яўляецца пераможцам альбо прызёрам шматлікіх раённых і абласных конкурсаў, навукова-практычных канферэнцый, аглядаў-конкурсаў, фестываляў экалагічнай накіраванасці.
Толькі самыя цёплыя словы гучалі ў адрас педагогаў і вучняў наведаных устаноў адукацыі ад удзельнікаў і арганізатараў абласнога мерапрыемства.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара

Комментарии