Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

В Копыльском районном краеведческом музее организована выставка картин "Весна Аллы Малиновской"

21.03.2023
Прыемным падарункам падчас чарговай сустрэчы для ветэранскага актыву раёна стала прэзентацыя твораў маладой капыльскай мастачкі Алы Маліноўскай. Старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Камёнка павіншавала сваіх калег з Днём абаронцаў Айчыны, Днём жанчын і Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уручыла грашовыя сертыфікаты на набыццё неабходных тавараў. Тым, хто больш за дзесяць гадоў аддае сябе працы на грамадскай ніве, былі ўручаны памятныя значкі «Ганаровы ветэран». Іх атрымалі старшыня пярвічкі ветэранскай арганізацыі ААТ «Семежава» Уладзімір Выскварка і Капыльскага РБУ Надзея Пякарская. Раённы краязнаўчы музей у гэты святочны веснавы перыяд арганізаваў цікавую выставу жаночых аксесуараў мінулых гадоў. Яго дырэктар Валянціна Шуракова прадэманстравала старадаўнія шляпкі, вуалі, хусцінкі, тут жа можна было ўзгадаць водар «Красной Москвы» і іншых духоў. Але самым галоўным сюрпрызам стала прэзентацыя работ выкладчыцы Дзіцячай школы мастацтваў «Вясна Алы Маліноўскай», якая прадставіла свае творы ў графіцы і колеры. Як прызналася мастачка, гэта адна з першых даволі шырокіх яе выстаў, у якой прасочваюцца жаночыя вобразы. Пунктам адліку паслужыла дыпломная карціна, напісаная алеем у 2004 годзе. Далей яе творчасць удасканальвалася: пэндзлю станавіліся падуладныя карціны розных узроўняў, аднак многія з іх прысвячаліся жанчыне, у тым ліку ў літаратурных вобразах. Усе яны дораць частачку пазітыву, дабрыні. У гэты ж дзень Ала Маліноўская дэманстравала прысутным і экспазіцыю малюнкаў сваіх навучэнцаў «Кветкі для мам». Напрыканцы мерапрыемства адна з актывістак ветэранскага руху, старшыня пярвічкі СШ №3 г. Капыля Святлана Шыманская адзначыла: «Дадзеная сустрэча ў чарговы раз пацвердзіла клопат і ўвагу да ветэранскага актыву з боку раённага Савета ветэранаў. Дзякуй за цудоўныя падарункі да святаў. Мы з натхненнем наведалі выставу і з энтузіязмам уключымся ў працу на месцах». Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей