Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Представители Копыльщины отмечены наградами за многолетний добросовестный труд

17.03.2023
Днямі прайшла выніковая калегія галоўнага ўпраўлення  культуры Мінаблвыканкама. Удзел  у  ёй прыняў намеснік  старшыні аблвыканкама Іван  Маркевіч. Як адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі капыльскага райвыканкама Ларыса Юха, на пленарным пасяджэнні падвялі вынікі працы галіны за 2022 год. Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны даклад начальніка галоўнага ўпраўлення культуры аблвыканкама Алы Шахоцькі. Яна спынілася на пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця сферы, аховы гісторыка-культурнай спадчыны, функцыяніравання ўсіх тыпаў арганізацый сферы культуры і работы з кадрамі, а таксама абазначыла асноўныя задачы на 2023 год. [caption id="attachment_126546" align="alignnone" width="840"] Вячаслаў Курчык і Ала Шахоцька з іншымі адзначанымі дзеячамі культуры[/caption] Пасля гэтага адбылася цырымонія ўзнагароджання. Прадстаўнікі Капыльшчыны таксама не засталіся без адзнак. Так, Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры адзначаны культарганізатар раённага цэнтра традыцыйнай культуры Капыльскага РЦК Вячаслаў Курчык, дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова,  загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч, настаўнік Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў Людміла Беразоўская, загадчык Цімкавіцкага сельскага дома культуры Наталія Клыга і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі  імя Анатоля Астрэйкі Ірына Пятровіч.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей