Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Вёска Жыліхава

14.12.2011
Жыліхава вядома яшчэ з 14 стагодз., у вёсцы распаўсюджаны такія прозвішчы як Ваўчок, Яцына, Макуцэня, Максіменя, Сенюк, Наяровіч. У 1933 годзе жыхары вёскі, падпарадкоўваючыся калектывізацыі, аб’ядналіся ў калгас “Бальшавік” Чырвонаслабодскага раёна. У 1935г. да Жыліхава далучыліся вёскі Выгода, былы калгас “Расвет”, Гулевічы і пасёлак Гулевічы, былы калгас “Ільіч”. На працягу свайго існавання калгас “Бальшавік” славіўся сваімі поспехамі, перадавікамі, ураджаямі. За бытнасць калгаса было 5 старшынь, але часцей за ўсіх жыхары ўспамінаюць Апацкага, ён пачаў асфальтаваць дарогі ў вёсцы, Камінскага – будаўніцтва дамоў і Ткачова – развіццё сельскай гаспадаркі. Аддаючы дань часу – 10 мая 2001г. калгас “Бальшавік” рэарганізаваны ў закрытае акцыянернае таварыства “Жыліхава”. У 2010г. згодна Прэзідэнтскай праграмме па развіццю вёскі, Жыліхаву быў прысуджаны статус аграгарадка – вёска максімальна сваімі сацыяльнымі ўмовамі набліжана да горада. Ва ўсіх адміністрацыйных пабудовах, якія знаходзяцца на тэрыторыі гаспадаркі, быў праведзены капітыйны рамонт, у цэнтры вёскі разбітыя два паркі адпачынку, пакладзена новае асфальтнае пакрыццё, адкрылі камбінат бытавога абслугоўвання, узвялі новы 40 тонны КЗС. На сённешні дзень  аграгарадок Жыліхава – цэнтральная сядзіба ЗАТ “Жыліхава”, Бучацінскага сельвыканкама. Тут размешчаны рамонтна-механічная майстэрня, МТФ, дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, аддзел сувязі, магазін, сталовая, ФАП, філіял ашчаднага банку, праўленне ЗАТ “Жыліхава”, КБА. У вёсцы пражывае каля 450 чалавек, налічваецца 215 двароў, насельніцтва пераважна пенсійнага ўзросту.   Вольга РАДКЕВІЧ, бібліятэкар Жыліхаўскай сельскай бібліятэкі Радкевіч  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей