Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Бастыёны мужнасці

03.06.2010

У маі адбыўсятрэці міжрэгіянальны этап абласной маладзёжнай ваенна-патрыятычнай гульні “Бастыёны мужнасці”, прысвечаны 65-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Спаборніцтвы праходзілі ў г. Слуцку на базе вайсковай часці №32213. У гульнях прымалі ўдзел каманды Клецкага, Капыльскага, Любанскага, Нясвіж- скага, Слуцкага, Старадарожскага, Салігорскага раёнаў. У склад каманды нашага раёна ўвайшлі вучні ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў – 24 прадстаўнікі навучальных устаноў горада. Капыляне ўпэўнена выступалі на ўсіх этапах гульні, прадэманстравалі лепшыя магчымасці і ўменні. Алег Іванцоў быў адным з лепшых камандзіраў каманды ў конкурсе салдацкага строю, Дзмітрый Смольскі - пры разборцы-зборцы аўтамата, Кацярына Волчак і Ганна Борыс – у конкурсе санітараў. Увогуле, уся каманда дзейнічала арганізавана і дружна. Напружаныя, насычаныя тыдні трэніровак, стараннасць і імкненне да перамогі далі добры вынік: каманда Капыльскага раёна “Арляня” заняла ІІІ месца. Капыляне таксама адзначаны Дыпломам ІІ ступені ў конкурсе строю і салдацкай песні, Дыпломам ІІІ ступені - па выніках ваенізаванай эстафеты, узнагароджаны памятнымі прызамі. Сёлетняя прыступка да будучай перамогі - вынік зладжанай працы кіраўнікоў каманды: настаўніка пачатковай ваеннай падрыхтоўкі гімназіі №1 Мікалая Стульбы, настаўніка фізічнай культуры СШ №2 Валерыя Астрэйкі, педагога-арганізатара Вольгі Карпук і настаўніка фізічнай культуры СШ №3 Андрэя Носава. Аддзел па справах моладзі райвыканкама выказвае падзяку асабіста начальніку Капыльскага РАУС Д. А. Гарэліку, ваеннаму камісару Капыльскага райваенкамата С. М. Барташэвічу за дапамогу ў падрыхтоўцы каманды да спаборніцтваў. Сяргей ЛАЗОЎСКІ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей