Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

В Семежевской СШ прошел традиционный смотр-конкурс строя и песни ко Дню защитников Отечества

28.02.2023
На базе Семежаўскай СШ імя Міхаіла Высоцкага прайшоў традыцыйны, сёлета ўжо юбілейны, 50-ты, агляд строю і песні. Прысвячаўся ён Дню абаронцаў Айчыны і 105-годдзю Узброеных Сіл Беларусі. Удзел у конкурсе прынялі  каманды з ліку вучняў 4-10 класаў. Пачалося патрыятычнае мерапрыемства з узняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Такое права было дадзена камандзірам 9 і 10 класаў. Вызначалася свята прадстаўнічай дэлегацыяй ганаровых гасцей (яны ж і члены кампетэнтнага журы). У іх ліку — начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Карповіч, старшыня Семежаўскага сельвыканкама Вікторыя Кунаш-Літвіна, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Камёнка, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Семежаўскага сельвыканкама Уладзімір Выскварка, воін-інтэрнацыяналіст Іван Пыско, настаяцель храма ў в. Кіявічы протаіерэй Павел Брагін, першы намеснік дырэктара ААТ «Семежава» Дзмітрый Скіпар. Былі запрошаны і ваенныя з Баранавіч: камандзір аддзялення радыётэхнічнага батальёна Уладзіслаў Багуцкі і намеснік камандзіра радыётэхнічнай брыгады Сяргей Падрэз. З прывітальным словам да настаўнікаў і вучняў звярнулася дырэктар школы Алена Сянюк. Яна заклікала дзяцей праяўляць актыўную грамадзянскую пазіцыю, сябраваць са спортам, а юнакам — не баяцца службы ў арміі, каб з гонарам несці званне абаронцаў Айчыны, бо, па яе словах, армія робіць з юнака мужчыну і дае шанц у поўным сэнсе зразумець, што для чалавека значаць паняцці Радзіма, сям’я, родныя мясціны. Кожны клас адрозніваўся асаблівай формай адзення, выпраўкай, і ўсе мелі агульнае жаданне — перамагчы. Камандзіры здавалі рапарт кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні Васілю Сенюку і дэманстравалі ступень падрыхтоўкі. Каманды паказвалі выступленне па страявой падрыхтоўцы, якое ацэньвалася па наступных паказчыках: дысцыпліна строю, знешні выгляд, выкананне перастраенняў і паваротаў, страявы крок, выкананне страявой песні, рачоўкі, а таксама зладжаныя дзеянні камандзіраў. Менавіта на іх ляжала вялікая адказнасць: і за сябе асабіста, і за сяброў. Падтрымлівалі і перажывалі за канурсантаў усе гледачы, а таксама настаўнікі фізкультуры і класныя кіраўнікі: гэта была ацэнка і іх працы — некалькі тыдняў трэніровак, развучванне песень, дакладнае выкананне каманд. Неабходна было прайсці і тэарэтычнае выпрабаванне на веданне падзей Вялікай Айчыннай вайны. Варта адзначыць, што з кожным годам конкурс становіцца ўсё больш відовішчным, а выступленне ўдзельнікаў — зладжаным і дакладным. Пакуль журы вызначала лепшых, да ўвагі слухачоў былі прадстаўлены музычныя нумары. Вызначыць лепшых аказалася даволі няпроста: усе падрыхтаваліся да агляду адказна, а колькасць набраных балаў у некаторых была амаль аднолькавая. У выніку ўпартай барацьбы лідарамі ў сваіх групах сталі каманды 4, 7 і 9 класаў. Лепшымі камандзірамі прызнаны Цімафей Турчановіч з 4-га і Андрэй Сідаровіч з 6 класаў. Усе пераможцы атрымалі дыпломы адпаведных ступеней і салодкія прызы. Напрыканцы ганаровыя госці і школьны актыў усклалі кветкі да помніка загінулым воінам-землякам у цэнтры Семежава. Праведзенае мерапрыемства ў чарговы раз пацвердзіла, што патрыятычнае выхаванне школьнікаў дапамагае згуртоўваць класныя калектывы, фарміруе ў дзяцей адказнасць за свае ўчынкі, вучыць праяўляць актыўнасць у жыцці школы. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей