Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

На Копыльщине продолжаются мероприятия, посвященные памяти жителей и сожженных деревень в годы Великой Отечественной войны

27.02.2023
У лютым 1943 года фашысты расстралялі і спалілі 20 мірных жыхароў в. Роспы. Пра гэта мы пісалі ў №13 ад 18 лютага. Днямі да гэтай падзеі быў прымеркаваны мітынг-рэквіем «Мы схіляем галовы». Удзел у ім прынялі кіраўніцтва ААТ «Старыца-Агра», члены раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, ветэраны працы, педагогі і навучэнцы Слабадакучынскай і Старыцкай СШ. [caption id="attachment_125458" align="alignnone" width="840"] ■ Здымак ля помніка на месцы былой в. Рулёва[/caption] Падобнае памятнае мерапрыемства з удзелам педагогаў і выхаванцаў Капыльскай спецыяльнай школы-інтэрната адбылося на месцы яшчэ аднаго населенага пункта, які не аднавіўся. Рулёва… Карная экспедыцыя не абмінула і гэта ціхае месца на ўзлеску недалёка ад Сінячова (зараз – Калінаўка-2) – вёска была спалены разам з жыхарамі. – Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, як сведчыць кніга «Памяць. Капыльскі раён», там было 11 двароў і 26 чалавек. Але надышоў страшны дзень – 23 лютага 43-га. Карны атрад акружыў вёску і сагнаў у хлеў усіх яе жыхароў. Тады ў полымі скончылася жыццё амаль усіх вяскоўцаў. Цудам выратавалася толькі адна сям’я Кубрак: Лізавета Іосіфаўна, яе муж Пётр Іосіфавіч і сын Родзя, – расказаў падчас мітынгу старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Касінскі. – Аднак ім – сведкам тых крывавых падзей – жыць з велізарным цяжарам жудасных успамінаў і ў мірны час было вельмі няпроста. Пра трагічны лёс іх аднавяскоўцаў напамінае абеліск на брацкай магіле. Пасля вайны ў Рулёве было адбудавана тры хаты. І на чэрвень 1969 г. у вёсцы пражывала 13 жыхароў. Але жыццё ў вёсцы не заладзілася. Спачатку Кубракі перавезлі свой дом у в. Лугавую. Затым і астатнія перасяліліся ў іншую мясцовасць. Вёска не існуе з 1976 г. На яе месцы ў 1969 г. устаноўлена стэла з імёнамі загінулых. Рулёва больш няма на карце Беларусі, але гэта назва знайшла сваё месца ў нашай памяці, у нашых сэрцах. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей