Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

Пытанне прэзідэнту

03.06.2010

Што цікавіць сучасную моладзь? На гэта пытанне павінна адказаць усебеларуская акцыя “Пытанне Прэзідэнту”, што праходзіла з 14 красавіка па 25 мая. Яе ініцыятарамі сталі грамадскія аб’яднанні “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Удзельнікам акцыі – вучням сярэдніх, навучэнцам сярэдніх спецыяльных устаноў, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў – была дадзена магчымасць накіраваць пытанне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь. Актыўна праходзіла акцыя і ў навучальных установах на тэрыторыі Капыльскага раёна. Штодзённа супрацоўнікі райкама ГА “БРСМ” рабілі выманне лістоў, апрацоўвалі даныя і накіроўвалі іх у абласны камітэт. За гэты час ў спецыяльную скрыню больш за 100 капыльскіх юнакоў і дзяўчат апусцілі лісты са сваімі пытаннямі. А вынікі акцыі будуць падведзены ў верасні бягучага года. НА ЗДЫМКУ: пытанні Прэзідэнту адрасуюць вучні 9 “А” класа гімназіі №1 г. Капыля Ілля Траяновіч і Настасся Касмінка. Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей