Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Наводзім парадак на зямлі

14.12.2011
10 снежня на тэрыторыі раёна адбыўся чарговы суботнік па навядзенні парадку на зямлі. Актыўны ўдзел у ім прынялі каля 800 працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, устаноў адукацыі, культуры, усёй сацыяльнай сферы. Работа была арганізавана дзякуючы адміністрацыям сельвыканкамаў. Як адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд, найбольш дружна выйшлі на суботнік працоўныя калектывы на тэрыторыі Бучацінскага, Браткаўскага, Вялікараёўскага, Камсамольскага, Пацейкаўскага, Семежаўскага, Слабада-Кучынскага сельскіх Саветаў. Марыя Леанідаўна падкрэсліла, што за гэты дзень заараны 21 га пустуючай зямлі, разабрана 12 безгаспадарных збудаванняў, знесена больш чым 1 км старых агароджаў. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей