Капыльскія майстры ўключыліся ў рэспубліканскі творчы праект «Культурная спадчына Беларусі». Праца над яго рэалізацыяй пачалася ў Мiнскiм абласным цэнтры народнай творчасцi.
[caption id="attachment_125221" align="alignnone" width="840"]

■ Таццяна Волкава (справа) з майстрам з Крупскага раёна[/caption]
Па задуманай ідэі майстры народнай творчасці павінны стварыць пано «Карта Беларусі» памерам 3х2,5 м, якое будзе выраблена з дапамогай розных тэхнік ручной вышыўкі і адлюстроўваць асноўныя значныя элементы матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны кожнага рэгіёна. Майстрам Мінскай вобласці метадычную і практычную дапамогу аказвае член БСМНТ, майстар народнай творчасці
Галіна Рудніцкая. Прадстаўнікі Капыльскага і Крупскага раёнаў першымі прыступілі да выканання творчага задання, якое заключаецца ў выяўленні элементаў традыцыйнай культуры, якімі славіцца пэўны раён, выкарыстоўваючы традыцыйныя тэхналогіі вышыўкі. У Капылі гэта непасрэдна калядны абрад «Цары» і закладныя чырвона-белыя ручнікі вёскі Семежава. Эскіз для вышыўкі распрацавала загадчык РЦТ, народны майстар Беларусі
Таццяна Волкава, якая і выканала яго на практыцы. Тры дні працы — і на будучай карце Беларусі, на якой будзе сабрана культурная спадчына краіны, з'явіўся капыльскі куточак са сваёй адметнай спадчынай.
[caption id="attachment_125222" align="alignnone" width="400"]

■ Эскіз па абрадзе «Цары»[/caption]
Дарэчы, раённы цэнтр ткацтва Капыльскага раёна заўсёды прымае актыўны ўдзел у шматлікіх выставах народнай творчасці. Чарговая ўзнагарода знайшла загадчыка РЦТ, народнага майстара Беларусі Таццяну Волкаву. Член саюза грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці» з рук старшыні саюза майстроў, доктара мастацтвазнаўства
Яўгена Сахуты атрымала Дыплом за ўдзел у рэспубліканскай выставе «Калядныя ўзоры», якая праходзіла ў студзені і была прысвечана 30-годдзю Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Таццяна БОХАН
Комментарии