Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 6)

12.12.2011
Сваімі меркаваннямі дзеліцца галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Алена МІХАЙЛОЎСКАЯ Абрадавала У асабістым жыцці радуе тое, што ў Капылі завершана будаў-ніцтва чарговага шматпавярховага жылога дома па вул. Цімкавіцкай, у якім я, разам з 60 забудоўшчыкамі, атрымала ключы ад новай кватэры. Трэба адзначыць, што вялікую падтрымку ў будаўніцтве аказала дзяржава – крэдыт на 40 гадоў пад 1%. Вельмі прыемна будзе сустракаць надыходзячы Новы год ва ўласнай кватэры. Самае запамінальнае Для мяне, як грамадзянкі Беларусі, запамінальнай навіной аказалася тое, што расійскі газ для Беларусі патаннеў. У наступным годзе за блакітнае паліва дзяржава будзе плаціць усяго 165,6 долара за тысячу кубаметраў. Таму спадзяюся, што ўслед за газам патаннеюць тавары і паслугі. Прыемная падзея Прыемнай падзеяй для мяне стала бронзавая перамога 13-гадовай беларускі Лідзіі Заблоцкай у фінале дзіцячага “Еўрабачання-2011”. Ад шчырага сэрца віншую яе з добрым вынікам! Хвалюе Мяне, як і многіх, хвалююць эканамічныя цяжкасці. Сёння даводзіцца эканоміць, лічыць, але ж так жыве ўвесь свет. Таму трэба працаваць, імкнуцца да лепшага, а не чакаць, што нехта забяспечыць нам будучыню, тады ўсё будзе добра. Прымушае задумацца Мяне прымушае задумацца набліжэнне Новага года! Якім ён будзе для ўсяго чалавецтва, для беларусаў, для капылян і для мяне асабіста? Хацелася б, каб быў спрыяльны і шчаслівы... Запісаў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей