Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Аграрии Копыльщины активно подготавливают технику к весенней посевной

14.02.2023
Чым бліжэй вясна, тым больш увагі надаецца падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ. Аграрыі Капыльшчыны гэтым зараз займаюцца найбольш актыўна. [caption id="attachment_124885" align="alignnone" width="840"] ■ Слесар Уладзіслаў Ліннік і механізатар Сяргей Бялога[/caption] Як адзначыў галоўны інспектар па наглядзе за тэхнікай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Валерый Прахарэня, глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты, трактары неабходна паставіць на лінейку гатоўнасці да 1 сакавіка. Як будзе падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, такім фактычна будзе і ўраджай бягучага года. Гэту простую ісціну добра засвоілі ў ААТ «Прагрэс 2010». [caption id="attachment_124886" align="alignnone" width="840"] ■ Механізатары Канстанцін Саковіч і Сяргей Харошка[/caption] Яшчэ з лістапада мінулага года, калі толькі агрэгаты былі пастаўлены на захоўванне, пачалася работа па рамонце. Нягледзячы на немалы машынна-трактарны парк, у сельгаспрадпрыемстве практычна ўся тэхніка падрыхтавана да вясенняй сяўбы. Засталося ўнесці толькі некаторыя апошнія штрыхі. — Нашы спецыялісты добра ра-зумеюць, што, перш чым выйсці ў поле, неабходна адрамантаваць плугі, дыскатары, культыватары, камбінаваныя глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты, — расказвае галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Мікалай Кандраценка. — Мы пачыналі з рамонту АКШ. Гатовы выйсці ў поле і 9 энерганасычаных трактароў. Дарэчы, адзін з іх зараз знаходзіцца на рамонце ў Капыльскім райаграсэрвісе, дзе, дарэчы, «пралечваюць» і іншыя прыстасаванні. У мехмайстэрнях аграгарадка Пацейкі ідуць апошнія прыгатаванні. Механізатары і слесары яшчэ раз пераглядваюць давераную ім тэхніку. Напрыклад,  Павел Тароцька і Сяргей Севасцьяновіч рыхтавалі да ворыва адваротны плуг. — Што, хлопцы, хутка ў поле? — пытаемся ў іх. — Нас гэта ніколькі не палохае, — пачулі ў адказ. — Тэхніка практычна гатовая, а сённяшняе сонечнае, хоць і марознае надвор’е вельмі падбадзёрвае. Засумавалі мы ўжо без поля… У размову ўключыўся дырэктар гаспадаркі Валерый Тароцька і сказаў, што цяперашнія ўмовы дазваляюць уносіць тукі на палеткі, таму праз некалькі дзён могуць пачаць падкормку калійнымі ўгнаеннямі. Аграрыі ААТ «Піянер-Агра» ўпэўнены, што вясенняя пасяўная іх знянацку не застане, і важную сельскагаспадарчую кампанію яны правядуць, як заўсёды, на належным узроўні. Загадчык рамонтнай майстэрні гаспадаркі Яўген Здановіч — малады спецыяліст. Яшчэ няма і году, як ён пасля заканчэння ўніверсітэта прыйшоў на працу на сваю малую радзіму. Ён не горш за сваіх вопытных калег разбіраецца ва ўсіх справах і іх яму давяраюць. Ужо падрыхтавалі агрэгаты для апрацоўкі пасеваў «Раса». Плугі, культыватары, АКШ таксама чакаюць свайго часу. Дарэчы, запасныя часткі паступаюць своечасова, па першым патрабаванні. У сельгаспрадпрыемстве засталося крыху паправіць камбінаваныя сеялкі і некаторую іншую тэхніку. Гэтай работай актыўна займаюцца механізатары Канстанцін Саковіч, Сяргей Харошка, Сяргей Бялога, слесар Уладзіслаў Ліннік і іншыя. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей