Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

Копии чудотворных икон Божией Матери были представлены в костеле св. Петра и Павла г. Копыля

12.02.2023
Цэлы тыдзень у парафіі св. Пятра і Паўла горада Капыля знаходзіліся чатырнаццаць копій цудадзейных абразоў Маці Божай. Пробашч касцёла святых Пятра і Паўла Андрэй КАЛЯДКА адзначыў, што ўсе абразы, якія прыбылі ў святыню – гэта Марыйныя санктуарыі з ўсёй Беларусі, выкананыя мастачкай Ядвігай Сянько. Абразы Маці Будслаўскай (Апякункі Беларусі), Маці Божай Тракельскай (Каралевы сем’яў), Маці Божай Браслаўскай (Валадаркі азёраў), Маці Божай Гудагайскай (Шкаплернай), Маці Божай Лагішынскай (Каралевы Палесся), Маці Божай Кангрэгацкай (студэнцкай), Маці Божай Берасцейскай (Маці-Выратавальніцы), Маці Божай Жыровіцкай (Маці еднасці), Маці Божай Барунскай (Суцяшальніцы засмучаных), Маці Божай Бялыніцкай (Каралевы Беларусі), Найсвяцейшай Панны Марыі беззаганна зачатай (Маці Цудоўнага медаліка, апякункі Мінска), Маці Божай Юравіцкай (Маці міру і згоды), Маці Божай Гомельскай (успамогі тых, хто ў патрэбе). Кожны дзень у час святой Імшы вернікі: і дарослыя, і дзеці мелі магчымасць падыйсці да кожнага абраза і памаліцца. Па ініцыятыве ксяндза каноніка пробашча парафіі святых Сымона і Алены г. Мінска Уладзіслава Завальнюка іконы пачалі вандраваць па парафіях нашай краіны. Перэгрынацыя іх распачалася ў 2021 годзе з гродзенскай катэдральнай базылікі св. Францішка Ксавэрыя. Копіі найбольш вядомых цудадзейных абразоў Маці Божай, якія благаславіў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч, былі правезены ўздоўж межаў Беларусі. Гэта вельмі важная малітоўная акцыя, падчас якой вернікі маліліся аб спакоі ў нашай краіне і ў свеце, аб еднасці нашага народа, за сем’і і моладзь, аб спыненні пандэміі. Маці Божая сама выбрала беларускую зямлю і зрабіла яе месцам свайго аб’яўлення. Будслаў, Браслаў, Бялынічы, Мінск, Гродна, Брэст, Лагішын, Тракелі, Гудагай, Баруны – у гэтых і многіх іншых кутках Беларусі Найсвяцейшая Панна Марыя пажадала застацца з намі ў сваіх абразах, каб дапамагаць нялёгкаю пілігрымкаю зямнога жыцця, ведучы нас да свайго Сына Езуса Хрыста. Наталля ДАВЫДЗЕНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей