Вучаніца СШ №2 г. Капыля Марыя Брылеўская выйшла ў фінал рэспубліканскага конкурсу юных вакалістаў ”Звонкая раніца-2”.
З 267 удзельнікаў кастынгу юных вакалістаў, што адбыўся 8 лістапада ў Лагойску, у фінал трапілі ўсяго 50 чалавек. Маша Брылеўская ў ліку іншых шчасліўчыкаў беларускай “фабрыкі зорак” паедзе ў Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы цэнтр (НДАЦ) “Зубраня”, што на Мядзельшчыне. Менавіта там з 12 студзеня па 1 лютага 2012 года адбудуцца справаздачныя канцэрты з удзелам фіналістаў. Аб даце правядзення заключнага канцэрта будзе паведамлена дадаткова.
Кожны з балельшчыкаў зможа прыняць удзел у інтэрактыўным СМС-галасаванні. Яно адбудзецца напярэдадні фіналу. А паглядзець трансляцыю ўсіх мерапрыемстваў у рамках конкурсу ў НДАЦ “Зубраня” можна будзе ў рэжыме анлайн: www.zr.ng-press.by. Пажадаем Машы Брылеўскай годна выступіць, а мы будзем балець за яе і падтрымліваць у СМС-галасаванні.
Максім СКРЫПІНСКІ,
вучань 11 класа ДУ “СШ №2 г. Капыля імя Ц. Гартнага”
Комментарии