Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

В костел св. Петра и Павла г. Копыля привезут копии чудотворных икон Божией Матери

03.02.2023
У парафію св. Пятра і Паўла горада Капыля (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) 4 лютага будуць дастаўлены копіі найбольш ушанаваных у Беларусі цудадзейных абразоў Маці Божай у межах перэгрынацыі па парафіях нашай краіны. Абразы прыбудуць у Капыль з парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дзе тыднем раней Божую Маці ўшаноўвалі мясцовыя вернікі. Копіі цудатворных Марыйных ікон прабудуць у капыльскім касцёле тыдзень. На працягу гэтага часу штодня падчас набажэнстваў будзе адбывацца  асаблівае духоўнае знаёмства з кожным з абразоў Багародзіцы. Інфармацыйна 4 лютага ў 12.30 – прыбыццё копіі цудадзейных абразоў Маці Божай, святая Імша; 5 лютага святая Імша ў 10.00, панядзелак-пятніца ў 18.00;  11 лютага а 10-й гадзіне ў капыльскім касцёле св. Пятра і Паўла будзе цэлебравацца святая Імша падзякі, пасля чаго адбудзецца развітанне з цудадзейнымі абразамі Маці Божай. Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, пробашч парафіі святых Пятра і Паўла

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей