Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Мы разам з вамi

10.12.2011
Традыцыйным ужо стала правядзенне дабрачынных канцэртаў да Дня інвалідаў. Не стаў выключэннем і сёлетні год. 2 снежня ў Капыльскай дапаможнай школе-інтэрнаце прайшоў тэатралізаваны канцэрт з удзелам творчых калектываў РЦК, СШ № 3 і № 2, раённага цэнтра дзіцячай творчасці.   Дзеці з нецярпеннем чакалі свята, бо ведалі, што ў гэты дзень будзе шмат цікавага: тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы, гульні і песні. Напэўна, слова «свята» тут не да месца, але трэба адзначыць, што гэта дзень моцных духам людзей, для якіх робіцца ўсё магчымае, каб дзеці не заставаліся сам насам са сваёй бядой. Таму ў гэты дзень да дзяцей-інвалідаў завіталі іх маленькія сябры — харэаграфічны калектыў старэйшай і малодшай групы РЦК пад кіраўніцтвам Святланы Папок, салісты, музычнымі кіраўнікамі якіх з’яўляюцца Таццяна Ермаловіч і Віктар Масквічоў, а таксама вакальны ансамбль РЦК “Фасолькі” Валянціны Зарамбоўскай. Канцэртную праграму вялі Андрэй Загорскі, які выступаў ў ролі казачнага персанажа Зайца, і Дзяніс Агароднік у ролі Нуды, які хацеў сапсаваць свята, але яму гэта не ўдалося, таму што як і ў любой казцы дабро перамагае зло. Па словах мастацкага кіраўніка РЦК Валянціны Зарамбоўскай, дырэктар і кіраўніцтва дапаможнай школы-інтэрната аднеслася з вялікай павагай да юных артыстаў. Яны правялі для іх  экскурсію па тэрыторыі школы і заасадзе, дзе жывуць самыя розныя экзатычныя жывёлы і птушкі: в’етнамскія свінкі, паўліны, фазан, індакачкі, козы, авечкі, дэкаратыўныя трусы. Шчырыя гледачы падзякавалі юным артыстам і пачаставалі іх ласункамі, якія былі зроблены рукамі саміх дзяцей-інвалідаў. Таццяна БОХАН НА ЗДЫМКУ: удзельнікі тэатралізаванага канцэрта. Фота з архіва РЦК  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей