Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

З добрым словам i вясёлай песняй

11.12.2011
У чарговым Дні жывёлавода ў ААТ “Капыльскае” прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці аўтаклуба, створанага пры раённым Цэнтры культуры. [caption id="attachment_14896" align="aligncenter" width="443" caption="С. Коршун уручае падарунак А. Казлову"][/caption] Госці разам з галоўнымі спецыялістамі сельгаспрадпрыемства наведалі ферму па адкорме буйной рагатай жывёлы “Доўгае” і МТФ “Комсічы”. Галоўны заатэхнік гаспадаркі Тамара Мяцельская падвяла вынікі работы прадпрыемства і асобных ферм за 11 месяцаў 2011 года. Тамара Барысаўна адзначыла, што сёлета ў гаспадарцы ўдалося атрымаць сярэднясутачныя прывагі 757 г, што на 145 г больш, чым летась. Яшчэ лепш спрацавалі жывёлаводы фермы “Доўгае”, дзе рэзультат — 1 кг 125 г (на 138 г больш за мінулагодні). Прызнаныя лідары, і не толькі ў гаспадарцы, — аператары па адкорме БРЖ Аркадзь Казлоў і Андрэй Дамалаз. Вынік іх працы — 1 кг 179 г. Больш за кіла-грам прывагі атрым-ліваюць і многія іх калегі. Старшыня прафкама ААТ “Капыльскае” Соф’я Коршун уручыла пераможцам спаборніцтва каштоўныя падарункі, а начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Камкова — Падзячныя пісьмы-маланкі ад райвыканкама і кнігі “Памяць. Капыльскі раён”. Неблагіх вынікаў дабіваюцца і працаўнікі гаспадаркі, якія займаюцца малочнай жывёлагадоўляй. Галоўны заатэхнік упраўлення райсельгасхарчу Таццяна Гарбуз адзначыла, што ААТ “Капыльскае” знаходзіцца ў ліку  чатырох сельгаспрадпрыемстваў, якія па выніках работы за 11 месяцаў па надоі малака да-біліся прыбаўкі ў параўнанні з леташнім перыядам, да таго ж самай вялікай у раёне. Ішла размова і пра задачы, якія стаяць перад жывёлаводамі гаспадаркі на будучае, гучалі словы ўдзячнасці за старанную працу. Але, напэўна, не менш парадавалі вяскоўцаў выступленні самадзейных артыстаў пад кіраўніцтвам дырэктара аўтаклуба Андрэя Загорскага. Цудоўныя беларускія і эстрадныя песні ў іх выкананні ўздымалі настрой, прымушалі забыцца пра ўсе непрыемнасці і падштурхоўвалі падпяваць артыстам. [caption id="attachment_14897" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі мастацкай самадзейнасці аўтаклуба"][/caption] Дарэчы, трэба некалькі слоў сказаць і пра бытавыя ўмовы, створаныя ў гаспадарцы для жывёлаводаў. На фермах у так званым чырвоным кутку вельмі цёпла і ўтульна, ёсць магчымасць выпіць кубак гарбаты, скарыстаць мікрахвалевую печку, паглядзець тэлевізар. Клапоцяцца ў гаспадарцы і пра вольны час сваіх працаўнікоў. Напрыклад, у лістападзе былі арганізаваны экскурсіі ў Мірскі замак, Нясвіж, Навагрудак, тройчы працаўнікі гаспадаркі і члены іх сем’яў змаглі трапіць на Лядовае шоу ў Мінскі цырк, больш за 200 чалавек прынялі ўдзел у святочным агеньчыку, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, такое ж свята плануецца і з нагоды Новага года. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей