Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

В детском саду №1 г. Копыля прошел конкурс читателей "Мова родная мая”

27.01.2023
У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №1 г.Капыля” прайшоў конкурс чытачоў “Мова родная мая” сярод выхаванцаў ад 4 да 6 гадоў, мэта якога –  абуджаць у дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасць да роднай мовы і літаратуры, а таксама выхаванне пачуцця гонару і паважлівыя адносіны да роднага краю. З самай раніцы усе удзельнікі вельмі хваляваліся. Што ні гавары, гэта ж дзеці, якія з поўнай адказнасцю змаглі выразна, меладычна прачытаць вершы на роднай мове. Дзякуючы майстэрству педагогаў Вікторыі Сянькевіч, Наталлі Жук, Наталлі Галавацкай, Наталлі Кукушкінай, Вольгі Высоцкай, Вольгі Сідарэня, Караліна Гоза, музычнага кіраўніка Наталлі Купрыянчык, конкурс пераўтварыўся ў  сапраўднае свята роднай мовы, роднага краю. У пачатку конкурсу яго вядучая, выхавальніца Алена Чаркоўская адзначыла, што наша Радзіма пачынаецца з маці, з песні, з роднага слова, што мы, беларусы,  ганарымся сваімі славутымі продкамі: Ефрасінняй Полацкай, Кірылам Тураўскім, Францыскам Скарынай. Нашы выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Элаіза Пашкевіч, Канстанцыя Буйло марылі аб незалежнай Беларусі з уласнай мовай, культурай і творчасцю, сваімі справамі набліжалі гэты час. Яны любілі наш край і гэтую любоў адлюстроўвалі ў вершах. На пряцягу  конкурсу гучалі цудоўныя песні пра Беларусь. З вялікім захапленнем удзельнікі шумавога аркестру прэзентавалі нумар “Весялуха”. А напрыканцы удзельнікі мерапрыемства былі адзначаны журы адпаведнымі дыпломамі. Хочацца падкрэсліць, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю і таемнасцю, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Вельмі важна шанаваць і вучыць мову свайго народа з самага маленства. Аксана Маляўка намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей