Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Интересные факты о символе года - Кролике

22.01.2023
Наступае Год труса (або ката) па ўсходнім календары. Згодна з перыядычнасцю такія «жывёльныя» перыяды паўтараюцца праз 12 гадоў. Цікава, чым адмеціліся гэтыя пушыстыя звяркі ў свеце і на Капыльшчыне. 1939 год Пачатак Другой сусветнай – самай кровапралітнай вайны ХХ стагоддзя. Але менавіта ў 1939-м Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР. Вяртаючыся да падзей таго часу, зараз мы адзначаем дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У СССР заснаваны медаль «Залатая Зорка» – знак адрознення асоб, удастоеных звання «Герой Савецкага Саюза». Нашы факты Жнівень. Прадстаўнікі Капыльшчыны сталі ўдзельнікамі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставы, якая праходзіла ў Маскве. Акрамя нашага раёна ад БССР удзельнічалі Слуцкі, Талачынскі, Тураўскі і Шклоўскі, 180 калгасаў і 4755 перадавікоў сельскай гаспадаркі. Верасень. Пасля таго, як у склад БССР увайшла Заходняя Беларусь, больш буйным стаў і наш раён. Да 17 верасня 1939 года Капыльшчына была падзелена на дзве часткі. Дзяржаўная граніца, якая адмяжоўвала Польшчу ад Беларусі, праходзіла каля вёсак Бабоўня, Вялікая Раёўка, Крывасёлкі. Там жа знаходзіліся і пагранічныя заставы. Але больш вядома застава ў Цімкавічах, дзе нёс службу 17-ы пагранатрад. 1951 год Яшчэ чутны водгаласы Другой сусветнай. Ідуць баявыя дзеянні на Карэйскім паўвостраве, у Афрыцы пачынаецца развал каланіяльнай сістэмы. У СССР заўважаны станоўчыя вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі, а стварэнне Нацыянальнага алімпійскага камітэта папярэджвае хуткі ўдзел савецкіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях. Для Беларусі 1951-ы ў першую чаргу знамянальны тым, што 25 снежня Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб дзяржаўным флагу Беларускай ССР» зацверджаны новы флаг рэспублікі, які стаў правобразам сучаснага. Нашы факты Люты. Вялікую праграму да раённага агляду мастацкай самадзейнасці рыхтуе дзетдом імя Матросава (знаходзіўся ў Какорычах – аўт.). Сакавік. У калгасе «Піянер» атрымалі 35 цэнтнераў карэнняў кок-сагызу з гектара. Аб гэтым паведаміў брыгадзір каучукаводчай брыгады Перадок П.Н. Красавік. 31 сакавіка быў праведзены дзень настаўніка ў трох метадычных кустах пры Капыльскай, Бальшавіцкай і Цімкавіцкай сярэдніх школах. Паспяхова завершаны трохгадовыя агратэхнічныя курсы пры калгасе «Ленінец». Май. Лепшых паказчыкаў у першамайскім спаборніцтве дабіліся майстры ганчарнай арцелі Кахановіч Аляксандр, Багдановіч Канстанцін, Багдановіч Аляксандр. 1963 год Ужо два гады як чалавецтва адкрыла касмічную эру, пераадолены востры Карыбскі крызіс, у Велікабрытаніі «Бітлз» выпускае першы доўгаіграючы альбом. 22 лістапада ў Даласе забіты 35-ы прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі. У СССР Мікіта Хрушчоў выступае з ініцыятывай стварэння малочна-агароднінных гаспадарак каля буйных гарадоў. У Беларусі росквіт прамысловага будаўніцтва. З 1963-га вядуць свой адлік ААТ «Гродна-Азот» і «Беларуськалій». Нашы факты Сакавік. У капыльскім філіяле мінскай абласной аўташколы адбыўся першы выпуск шафёраў-прафесіяналаў. Правы вадзіцеляў атрымалі 34 чалавекі. Красавік. Тры хлапчукі гулялі на рэчцы каля раённай бальніцы. Раптам лёд трэснуў, і адзін апынуўся ў вадзе. Чатырохгадовага хлопчыка выратавала дырэктар Дома культуры Тамара Курачкіна, якая праходзіла побач. Май. З умацаваннем арцельнай гаспадаркі паляпшаецца матэрыяльны дабрабыт калгаснікаў сельгасарцелі «Пралетарый». На свае працоўныя зберажэнні яны купляюць добрае адзенне, мэблю, тэлевізары, матацыклы і інш. Верасень. Скончана будаўніцтва новых магазінаў у Колах і Садавічах. Туды завезена шмат разнастайных тавараў. Лістапад. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР работніцы саўгаса імя Дзяржынскага Марыі Сямёнаўне Кухарчык, якая нарадзіла і выхавала 10 дзяцей, прысвоена ганаровае званне «Маці-гераіня» з уручэннем Граматы Прэзідыума Вярхоўнага Савета. 1975 год Забытая сёння кампанія MITS выпусціла мікраЭВМ Altair 8800 – правобраз будучых персанальных камп’ютараў. Апараты савецкіх касмічных станцый, якія спускаюцца, здзяйсняюць мяккую пасадку на Венеру і ўпершыню перадаюць на Зямлю фотапанараму суседняй планеты. У космасе паціскаюць рукі СССР і ЗША – стыкоўка і сумесны палёт караблёў «Саюз» і «Апалон». Тым часам на Зямлі Амерыка спешна эвакуіруе сваіх супрацоўнікаў і прыхільнікаў з Сайгона. В’етнамская вайна заканчваецца на карысць Поўначы, якая абрала сацыялістычны шлях развіцця. У шахматах яшчэ адзін удар па самалюбстве ЗША: Бобі Фішэр адмаўляецца гуляць матч за званне чэмпіёна свету з Анатолем Карпавым. Прэстыжная карона на гады становіцца здабыткам СССР. Беларусь на касмічнай арбіце. Камандзір экіпажа «Саюз-18» беларус Пётр Клімук паспяхова прыстыкаваўся да станцыі «Салют-4». Адна з задач місіі – разам з Віталем Севасцьянавым вывучыць доўгатэрміновае знаходжанне чалавека ў космасе. Агульны час палёту – 62 дні 23 гадзіны 20 хвілін 8 секунд. На той момант рэкордныя лічбы. Нашы факты Сакавік. У раёне пачаўся фестываль самадзейнай мастацкай творчасці, які працягнуўся да 1976 года. Ліпень. Пераходны Чырвоны сцяг і першая грашовая прэмія па рашэнні Упраўлення па справах выдавецтва, паліграфіі і кніжнага гандлю Мінаблвыканкама, Прэзідыума Мінскага абкома прафсаюза работнікаў культуры былі прысуджаны калектыву рэдакцыі «Слава працы». Снежань. Адбыўся пленум раённай арганізацыі таварыства кнігалюбаў. 1987 год Насельніцтва Зямлі – больш за 5 мільярдаў. Атамны ледакол «Сібір» дасягнуў Паўночнага полюса, а на Красную плошчу здзейсніў пасадку лёгкаматорны самалёт 19-гадовага пілота-аматара з ФРГ Матыяса Руста. У СССР разгар перабудовы, у міжнароднай палітыцы разрадка напружанасці. Агульнасаюзная эканоміка перажывае карэнныя перамены: дзяржаўныя прадпрыемствы атрымліваюць больш самастойнасці, дапускаецца прыватная форма ўласнасці, ствараюцца сумесныя фірмы з замежным капіталам, расцвітае дробны кааператыўны бізнес. Дачны бум на сяле: гараджане штудзіруюць садоўніцкую літаратуру і капаюць градкі, спрабуючы на асабістых сотках скласці харчовую канкурэнцыю калгасам і саўгасам. Нашы факты Студзень. На прадпрыемствах краіны распачалася дзяржаўная прыёмка. Калектыў Капыльскага завода гумава-тэхнічных вырабаў таксама ўспрыняў новыя патрабаванні ў барацьбе за якасць. Сакавік. На фермы калгасаў імя Ціміразева, «Семежава», «Праца», саўгасаў «Доктаравічы», «Бабоўня», племзавод імя Дзяржынскага прыйшло бытавое абслугоўванне. Стала магчыма карыстацца паслугамі пракату. Жнівень. У Капылі прайшлі спаборніцтвы па праграме ГПА (Гатовы да працы і Абароны) сярод урачоў. Верасень. Вялікую стараннасць на ўборцы бульбы ў калгасе «Ленінец» праявілі студэнты Мінскага медыцынскага інстытута. Кастрычнік. У раён на працу прыбылі 52 маладых педагогаў. 1999 год Ніколі яшчэ з такой цікаўнасцю і трывогай свет не чакаў новага года, як у апошнія дні 1999-га. Сёння гэтыя хваляванні здаюцца наіўнымі, але тады ўсё думалі, што глабальнае абнуленне даты можа выклікаць тэхналагічны калапс на планеце. За 12 гадоў насельніцтва Зямлі дадало мільярд, а ў суверэннай Беларусі прайшоў першы пасля распаду СССР перапіс насельніцтва. На Балканах завяршылася гарачая фаза косаўскай вайны, у Расіі абвастрыўся крызіс у Чачні. У Мінску трагедыя на Нямізе,  дзе  ахвярамі  цісканіны ў пераходзе аднайменнай  станцыі  сталічнай  падземкі  сталі 53 чалавекі. Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Нашы факты Студзень. На Капыльшчыне адбылася семінар-нарада, куды прыехалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі інстытута вышэйшых кіруючых кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Люты. «Слава працы» ўвайшла ў лік пераможцаў па выніках конкурсу «Глыбокія вытокі». Сакавік. 72 аграномы і брыгадзіры паляводчых брыгад гаспадарак раёна прайшлі кароткатэрміновую вучобу на базе вучэбнага камбіната ўпраўлення райсельгасхарчу. Другі раз сабраліся ткачыхі Капыльшчыны на свята «Матчын ручнік», якое праходзіла ў Жыліхаве. Ліпень. На святкаванне 725-годдзя Капыля прыехаў Патрыяршы Экзарх Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. 2011 год Наймацнейшы землятрус ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Японіі прывёў да збою ў працы некалькіх ядзерных рэактараў і выбухаў на АЭС «Фукусіма-1». Узровень радыяцыі каля станцыі перавысіў норму ў 20 разоў. ЗША завяршылі 30-гадовую касмічную праграму «Спейс шатл». Хваляванні ў Егіпце і іншых арабскіх краінах. Тэракт у Мінскім метро, які забраў жыцці 15 чалавек. Беларусь і Расія адмяняюць пераход на летні час. Мытны саюз Беларусі, Казахстана  і Расіі адкрыў унутраныя межы. Нашы факты Студзень.  Капыльская  зямля  сустракала удзельнікаў 46-га Зорнага паходу студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ. Сакавік. Па ініцыятыве выдавецтва Беларускага Экзархата ў раёне прайшла праваслаўная выстава-кірмаш «Сям’я-Адзінства-Айчына». Красавік. Для жыхароў аг. Мажа адбылося велікоднае валачэнне, падчас якога так званыя валачобнікі («кукольнікі») хадзілі па хатах і віншавалі вяскоўцаў. Чэрвень. У Капылі прайшоў Абласны фестываль гульні і гумару «Капыльскія пацехі». Ліпень. ДУА «Капыльскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» ператвораны ў УА «капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж». Жнівень. У Капылі выступіў легенда шоу-бізнесу Андрэй Разін. Снежань. Уведзены ў строй першы пускавы аб’ект МТФ «Быстрыца» ААТ «Ціміразеўскі», на якой праводзілася маштабная рэканструкцыя.

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей