Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

В музейной акции «Елка историй» юная копылянка Ева Малиновская получила награду

08.01.2023
Узнагароду за лепшую гісторыю сярод удзельнікаў музейнай акцыі «Ёлка гісторый» атрымала пераможца конкурсу – юная капылянка Ева Маліноўская (на здымку). Падарунак дзяўчынцы ўручылі 1 студзеня супрацоўнікі Капыльскага раённага музея за гісторыю «Залаты яблык» і старую навагоднюю цацку «Лімон», якая знайшла сваё месца на святочным навагоднім дрэўцы ў Старых Дарогах. Пра што ж гісторыя «Залаты яблык»? Давайце паглядзім. Вось яна. «Мая мама расказвала мне, што раней, калі яе дзядуля быў маленькі, у крамах не прадавалі замежную садавіну: бананы, ківі, апельсіны, лімоны. А навагодняя цацка ў выглядзе лімона была. І калі маленькі дзед Сяргей убачыў гэту цацку, ён не ведаў, як яе назваць. Назваў «залаты яблык». Шмат гадоў «залаты яблык» вабіў хлопчыка паспрабаваць сапраўдны плод. Якім духмяным, сакавітым і салодкім ён яму здаваўся! Але ж іх не прадавалі! І толькі калі юнак адслужыў у арміі і вярнуўся дадому, яго сястра з Сочы, дзе адпачывала, прывезла пачастункі, сярод якіх была і паўднёвая садавіна. Дзядуля адразу ўбачыў сярод пладоў свой «залаты яблык» і не стрымаўся: схапіў і адкусіў кавалачак… Але не тут было, як кажуць! Лімон ёсць лімон. Дзядуля скрывіўся і паклаў на месца «залаты яблык». –  Не, нашыя лепшыя. А гэты і на яблык не падобны. І кіслы, нібы воцат. Хто такое есць? Гэта ж атрута! Потым паглядзеў на сетку-авоську і спытаў: «Астатнія такія ж?» Усе прыснулі са смеху. А дзядуля з таго часу стаў падазрона адносіцца да новай ежы. Зараз дзядулі ўжо няма на свеце, а цацка, якая некалі зачаравала маленькага хлопчыка, радуе нас і сёння. Толькі пра лімоны мы ўжо ведаем, што гэта не атрута, і якія яны на смак». Дзіяна ТКАЧЭНКА  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей