Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

У экалагічным цэнтры “Станькава” — рэзідэнцыя Дзеда Мароза

06.12.2011
З гісторыі стварэння Экалагічны цэнтр “Станькава”, што ў Дзяржынскім раёне, унікальны па сваёй сутнасці. Ідэя яго стварэння належыць былому дырэктару ААТ “Дзяржынскі” С. Шапіру (у дадзены момант – старшыня Гродзенскага аблвыканкама). Цяперашні кіраўнік Л. Заяц разам са сваім калектывам працягвае працаваць над ажыццяўленнем першапачатковых планаў. Культурна-забаўляльны комплекс, над якім працуе агракамбінат, стане буйнейшым у Рэспубліцы Беларусь. На тэрыторыі ў 500 гектараў будуць размешчаны так званыя тэматычныя зоны. Але ўжо сёння тое, што зроблена, гаворыць аб маштабным праекце сучаснага актыўнага адпачынку, калі шырока выкарыстоўваюцца прыроднае багацце і гістарычная спадчына тутэйшых мясцін. Нядаўна рэдактары СМІ вобласці пабывалі ў экалагічным цэнтры і былі вельмі ўражаны ўбачаным. Навагоднiя цуды Менавіта ў станькаўскім лесе Дзед Мароз знойдзе свой прытулак і не выключана, што яго рэзідэнцыя трапіць у цэнтр увагі айчынных і замежных турыстаў. Цяпер ідзе сур’ёзная падрыхтоўка да сустрэчы з дзецьмі, якая працягнецца з 20 снежня 2011 года па 20 студзеня 2012 года. У экалагічным цэнтры хлопчыкаў і дзяўчынак чакае гульнёвая праграма “У гасцях у Дзеда Мароза”. Гульні, карагоды, падарункі, фота на памяць – гэта не поўны пералік таго, што чакае пры сустрэчы з Дзедам Марозам. Прыемны сюрпрыз – наведванне кафэ “Мішутка”, атракцыёна 5”Д”, экскурсія па заасадзе, на “Старую граніцу”. Кошт маршрута – 60 тысяч рублёў. Пры жаданні можна наведаць цір “Робін Гуд” (лук і арбалет), лазерны і пнеўматычны цір, узяць напракат канькі, зрабіць прагулку на квадрацыкле. Сустрэцца з Дзедам Марозам вам дапамогуць па тэлефонах: (8-017) 217-02-98, (8-029) 555-36-49 МТС; (8-029) 386-95-86 Velcom. Дуб-велікан Гонар экалагічнага цэнтра – дуб-велікан, якому  налічваецца каля 600 гадоў. Ля яго падножжа кот “ходзіць” кругом на ланцужку, на галіне русалка сядзіць ды куфэрак з золатам вісіць. Кажуць, калі дакранешся да гэтага дрэва, то набудзеш яшчэ болей жыццёвай энергіі, а жаданні абавязкова збудуцца. Непадалёку ад дуба -- крынічка з крыштальна чыстай вадой. Адведаць яе - набрацца новых сіл. Лясной дарогай памяцi Дзяржынскі раён – партызанскі край, а яго лясы сталі надзейным заступнікам для людзей у гады вайны. Станькаўскія партызаны вызначаліся асаблівым патрыятызмам. Прайсціся па лясной дарозе памяці – адчуць сваё дачыненне да вялікага подзвігу беларускага народа. Ваенна-гістарычны комплекс “Мінскі ўмацаваны раён” прапануе зазірнуць у далёкія трыццатыя – пагранічная застава, мытня, аб’екты кантрабанды, штурмавыя пазіцыі, паравозы часоў Вялікай Айчыннай. Уражвае вялікая пляцоўка ваеннай тэхнікі ад “кацюшы” да гаўбіцы, танкаў і палявой кухні... Комплекс “Партызанскі лагер” дае магчымасць пабываць у штабной зямлянцы і зямлянцы камандзіра, за партызанскім сталом услухацца ў шум векавых дрэў. Унікальны  заасад Сярод елак і соснаў – вясёлы экалагічны гарадок. У паўсотні доміках, якія маляўніча аформлены, жывуць самыя розныя экзатычныя жывёлы. Тут убачыце аленяў, бараноў-рагачоў, дзікіх кабаноў, экзатычных ламаў, на выгляд грозных якаў, веліканаў-страусаў і шустрых вавёрак… Прадстаўнікоў самых рэдкіх парод хатняй птушкі спецыялісты агракамбіната збіралі амаль ці не з усёй Еўразіі… Заасад – цікавае падарожжа ў свет звяроў і птушак, свет гармоніі чалавека і прыроды. Пасля такой экскурсіі па заасадзе на сэрцы і ў дзіцяці, і ў дарослага стане цяплей. А яшчэ тут ёсць конеферма. Побач - крыты манеж і поле для канкуру. На конях розных парод, ад рысакоў да поні, можна пракаціцца верхам ці ў брычцы, зімой - на санях. Марыя ШЭІНА Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей