Удзельнікаў мерапрыемства цёпла віталі старшыня раённага Савета ветэранаў
Людміла Камёнка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама
Алена Карповіч і старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі
Марына Крэпская. Яны падзякавалі ветэранам за шматгадовую працу ў сферы адукацыі, неацэнны вопыт, які павінен перадавацца маладым педагогам. Таксама ганаровыя госці свята павіншавалі ўсіх прысутных з надыходзячым Новым годам.
На свяце было мноства цікавых і захапляльных гульняў, танцаў, розыгрышаў прызоў. Пацешылі навагодняя ёлка, упрыгожаная гірляндамі, Дзед Мароз і Снягурка, песні і святочныя нумары, якія стварылі добрую атмасферу для навагодняга агеньчыка.
Ветэраны падзякавалі арганізатарам за цудоўную сустрэчу. Па іх словах, падобныя мерапрыемствы не толькі дораць добры настрой, але і збіраюць старых сяброў – многім настаўнікам было ў радасць сустрэцца і пагутарыць са сваімі калегамі.
Павел ШЭІН
Комментарии