Новы год адкрые новыя перспектывы!
Паважаныя жыхары Капыльшчыны! Дарагія сябры!
Навагоднія святы заўсёды напоўнены атмасферай шчасця, радасці і гармоніі, чаканнем цуду. У гэты час мы традыцыйна падводзім вынікі мінулага года, будуем планы на будучыню.
Гэты год падарыў нам нямала дасягненняў і выдатных імгненняў, узбагаціў новым вопытам і ўражаннямі, пакінуў прыемныя ўспаміны аб удалых праектах.
Для старажытнай капыльскай зямлі адыходзячы год быў вельмі адказным і знамянальным: тут прайшоў рэспубліканскі культурна-спартыўны фестываль «Вытокі. Крок да Алімпу». Перакананы, у наступным годзе дзякуючы сумеснай і плённай рабоце вам удасца дабіцца значных вынікаў і ажыццявіць намечаныя планы на карысць нашай роднай Беларусі. Няхай надыходзячы год апраўдае ўсе вашы мары і чаканні, адкрые новыя перспектывы і магчымасці, будзе поўны яркіх падзей. Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабра і сямейнага дабрабыту!
З павагай, член Савета Рэспублікі
Іван ГАЛАВАТЫ
Няхай прымножыцца ўсё добрае!
Дарагія сябры! Прыміце віншаванні з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Напярэдадні гэтых свят мы падводзім вынікі адыходзячага года і плануем будучыню. Год быў няпросты, але мы змаглі забяспечыць стабільнае функцыянаванне эканомікі раёна, яго сацыяльнай сферы. За ўсімі дасягнутымі поспехамі стаіць напружаная праца кожнага з нас. Менавіта прафесійнае стаўленне да сваёй справы – ад працаўніка да кіраўніка – з’яўляецца адзіным, самым дакладным адказам на любыя крызісы і іншыя часовыя непрыемнасці. Таму толькі ўзаемаразуменне, сумленная праца і згуртаванасць дазволяць нам нязменна рухацца наперад.
Няхай адыдуць у мінулае ўсе нягоды і няўдачы мінулага года, а ўсё добрае захаваецца і прымножыцца. Здароўя, шчасця, любові, дабра і ажыццяўлення самых запаветных жаданняў! З Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Устойлівага развіцця!
Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з новым 2023 годам і Нараджэннем Хрыстовым!
З пачуццём глыбокай павагі да жыхароў Капыльшчыны выказваю падзяку ўсім, хто добрасумленнай працай падтрымлівае велічную славу капыльскай зямлі. Дасягнуць высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сёлета было больш складана, чым звычайна. Толькі дзякуючы вашай працавітасці, адказнасці асноўныя сектары эканомікі раёна справіліся з даведзенымі планамі, забяспечыўшы дабрабыт насельніцтва і заклаўшы падмурак для далейшага прагрэсу. Менавіта вашымі намаганнямі захоўваюцца багатыя культурныя традыцыі Капыльшчыны.
Упэўнена, што тэндэнцыя ўстойлівага развіцця захаваецца ва ўсіх сферах дзейнасці раёна, а дасягненні мінулых гадоў прымножацца. Няхай 2023 год для кожнага стане годам увасаблення намечаных планаў і ажыццяўлення самых добрых на-дзей. Няхай праца прыносіць адчувальныя вынікі, а ў сем’ях пануюць згода і ўзаемаразуменне. Моцнага ўсім здароўя, удачы і поспехаў у новым годзе!
Людміла НІЖЭВІЧ,
старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах
Комментарии