Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Усе мы - Божыя людзi

06.12.2011
Вось ужо амаль дзесяць гадоў мы на свае сродкі і на ахвяраванні добрых людзей, а таксама пры дапамозе юрыдычных асоб вядзём будаўніцтва касцёла св. Пятра і Паўла ў г. Капылі. Дарэчы, гэта пакуль што адзіны касцёл у Капыльскім раёне. Гістарычна склалася так, што каталікоў у раёне значна меней, чым праваслаўных, але ўсе мы – Божыя людзі, жывём у міры і згодзе і таму ўсе праваслаўныя і каталіцкія праблемы вырашаем па-Божаму, дапамагаючы адзін аднаму. На сумесныя ахвяраванні аднаўляўся будынак праваслаўнай царквы ў Капылі, і многія права- слаўныя аказваюць пасільную дапамогу ў будаўніцтве касцёла. Да гэтага часу мы, як маглі, самі спраўляліся і вырашалі праблемы, звязаныя з будоўляй, але зараз вымушаны звярнуцца па дапамогу менавіта да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, усіх людзей Капыльшчыны. Справа ў тым, што патрабуе вырашэння праблема, з якой мы справіцца не ў сілах. Гэта газіфікацыя касцёла, якую без дапамогі вырашыць не ў стане. Адзіная надзея на вас, добрыя людзі. Дапамажыце, калі ласка, сабраць сродкі, каб падаць газ у касцёл, бо сярод парафіянаў многа старых, хворых і нямоглых, а мы будзем маліцца за ваша здароўе і за працвітанне нашай дарагой Беларусі. Ад імя парафіі св. Пятра і Паўла Ганна КАЗАК, Марыя КОЗЕЛ, Юлія КУНЦЭВІЧ P. S. Рымска-каталіцкі прыход Св. Пятра і Паўла. Р/рахунак 3015262660016 УНП 600403331. Аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” г. Нясвіж, код 916. Акрамя рахунку грошы можа перадаць святару ці бухгалтару парафіі Г. А. Казак.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей