Уся зала касцёла была ўпрыгожана ў навагоднім і калядным стылі, а каля самага алтара знаходзілася традыцыйная калядная батлейка, якая адлюстроўвала нараджэнне Езуса Хрыста. Прыемным падарункам для каталіцкіх вернікаў ад ксяндза Андрэя напрыканцы Святой Імшы стаў святочны салют у гонар калядных свят.
У дзень Божага Нараджэння, 25 снежня, можна было ўзнесці да Пана Бога самыя шчырыя пажаданні і малітвы – вернікі змаглі наведаць касцёл і прыняць удзел у святочнай літургіі.
Павел ШЭІН 
Комментарии