Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Каталіцкія вернікі адзначылі вялікае свята Божага Нараджэння

26.12.2022
Напярэдадні, 24 снежня, у касцёле святых Пятра і Паўла ў Капылі адбылася Вігілія Божага Нараджэння, якую правёў святар Андрэй Калядка. У гэты дзень у храм прыйшло нямала капылян і жыхароў раёна. Уся зала касцёла была ўпрыгожана ў навагоднім і калядным стылі, а каля самага алтара знаходзілася традыцыйная калядная батлейка, якая адлюстроўвала нараджэнне Езуса Хрыста. Прыемным падарункам для каталіцкіх вернікаў ад ксяндза Андрэя напрыканцы Святой Імшы стаў святочны салют у гонар калядных свят. У дзень Божага Нараджэння, 25 снежня, можна было ўзнесці да Пана Бога самыя шчырыя пажаданні і малітвы – вернікі змаглі наведаць касцёл і прыняць удзел у святочнай літургіі. Павел ШЭІН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей