Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

В Копыльском районном краеведческом музее проходят новогодние выставки

21.12.2022
Тры творчыя з'явы пад адным дахам Менавіта столькі культурных мерапрыемстваў знайшлі сваё месца ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі. З’ява першая. «Гісторыя навагодняй цацкі» Якімі былі і калі з'явіліся навагоднія цацкі? Пра гэта можна даведацца, калі паглядзіш на экспанаты з фондаў музея. Шкляныя чарадзеі, рознакаляровыя фігуркі, казачныя персанажы, зробленыя з самай звычайнай ваты, – чаго толькі няма на музейных вітрынах! Прыцягваюць да сябе позірк постаці Дзядуляў Марозаў і Снягурачак. А пра тое, як бавілі навагодні час дзеці ў розныя часы, расказваюць чорна-белыя фотаздымкі сярэдзіны ХХ стагоддзя. Сапраўдным праяўленнем шчырасці і сардэчнасці з’яўляюцца паштоўкі таго ж перыяду. Можна толькі ўявіць, як радаваліся тыя, хто атрымліваў папяровыя пажаданні шчасця. Дырэктар музея Валянціна Шуракова расказала шмат цікавых фактаў з гісторыі ёлачнай цацкі… З’ява другая. «Ёлка гісторыі» Так сугучна першай выставе называецца раённая акцыя, якая стартавала на Капыльшчыне ў рамках абласной. На яе адкрыцці прысутнічалі выхаванцы і настаўнікі Дзіцячай школы мастацтваў. А на сімвалічнай ялінцы, устаноўленай у музеі, сваё месца знайшлі і цацкі, перададзеныя ад дзяцей супрацоўнікаў рэдакцыі газеты «Слава працы». Хочаце стаць удзельнікам акцыі? Тады бярыце старую ёлачную цацку, пішыце цікавую гісторыю і нясіце ў музей. Знайдзіце і займіце сваё месца на ялінцы гісторыі. Аўтар самай лепшай гісторыі атрымае прыз. З’ява трэцяя. «Навагодняя казка» Так называецца выстава, якую прэзентавала выкладчык Дзіцячай школы мастацтваў Святлана Швайбовіч. Хлопчыкам і дзяўчынкам творца расказала аб сваім уменні бачыць цуд у самых звычайных рэчах. Узіраючыся ў прадстаўленыя маляўнічыя работы, разумееш: цуды сапраўды вакол нас, толькі трэба ўмець іх разглядзець. Нават звычайныя шышкі становяцца прадметам мастацтва пасля таго, як да іх дакранецца таленавітая рука майстра. Дарэчы, яны трапілі да нас з розных краін свету і атрымалі тут яркае ўпрыгожанне. А зімовыя пейзажы мастака вабяць да сябе сваёй незвычайнай душэўнасцю. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей