Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Адбылася праверка машынна-трактарных паркаў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны

01.12.2011
У раёне працавала абласная мабільная група Дзяржтэхнагляду, якую ўзначаліў начальнік Мінскай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Аляксандр Судаленка. У склад групы ўвайшлі начальнікі адпаведных раённых інспекцый з шасці суседніх раёнаў — Клецкага, Дзяржынскага, Салігорскага, Слуцкага, Стаўбцоўскага і Нясвіжскага, якія ў суправаджэнні прадстаўнікоў упраўлення райсельгасхарчу і ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” наведалі ўсе 24 сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны. Правяралася пастаноўка тэхнікі на доўгатэрміновае захоўванне і навядзенне парадку на машынна-трактарных дварах. Завяршыла мерапрыемства пленарнае пасяджэнне з удзелам старшыні райвыканкама Анатоля Жданені і запрашэннем кіраўнікоў і галоўных інжынераў сельгасарганізацый. Як паведаміў начальнік Капыльскай раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Валерый Прахарэня, былі названы гаспадаркі, якія найбольш адказна аднесліся да выканання пастаўленай задачы. Сярод іх адкрытыя акцыянерныя таварыствы “Скабін”, “Мажа-Агра”, “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, СГФ “Браткава”, ф-л “Лакнея”. Горш за іншых выглядала РСУП “Бабоўня”, якому, а таксама некаторым іншым, быў дадзены тэрмін для выпраўлення недахопаў. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей