Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Копыляне приняли участие в областном фестивале народного творчества «Напеў зямлі маёй»

09.12.2022
Абласны фестываль народнай творчасці «Напеў зямлі маёй» – самы галоўны конкурс для ўсіх творчых калектываў Мінскай вобласці.  Па традыцыі ўсю разнастайнасць аматарскай творчасці нашага рэгіёна паказалі і капыляне. [caption id="attachment_122190" align="alignnone" width="840"] На сцэне – удзельнікі вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі Капыльшчыны[/caption] Фестываль папулярны і цікавы ў прафесійным плане як для кіраўнікоў творчых калектываў, так і для артыстаў-аматараў. Яго асноўная ідэя – раскрыць багацце і разнастайнасць аматарскай творчасці ў самабытнай рэгіянальнай афарбоўцы. У конкурснай праграме ўдзельнічалі калектывы з усіх 23 раёнаў Мінскай вобласці. Кожнаму была да-дзена магчымасць прадэманстраваць талент і прафесіяналізм. Прычым патрабаванні да ўдзельнікаў кожны год растуць. Капыльскі раён прадставілі аматарскія калектывы мастацкай творчасці розных жанраў: народны ансамбль народнай песні «Спадчына» раённага цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Валянціны Зарамбоўскай, Школа ткачоў раённага цэнтра ткацтва (загадчыца Таццяна Волкава) і харэаграфічны калектыў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Людмілы Беразоўскай. Над рэжысёрскай канцэпцыяй вакальна-харэаграфічнай кампазіцыі «Ручнік саматканы на шчасце і долю» працавала рэжысёр народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі» Любоў Галубовіч. – Наша выступленне прайшло з поспехам, – лічыць Любоў Пятроўна. – З кожным годам фестываль становіцца ўсё больш прафесійным, нашы творчыя калектывы шукаюць новыя падыходы для таго, каб здзівіць і гледачоў, і журы. Асноўная ідэя нумара заключалася ў перадачы і захаванні народных традыцый: закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў, якія  ўключаны ў Спіс нематэрыяльна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Лічу, што рэжысёрская задача была паспяхова рэалізавана:  капыляне адзначаны дыпломам за захаванне і развіццё нацыянальных традыцый рэгіёна і дыпломам удзельнiка фестывалю. Словы падзякі хочацца выказаць і нашаму самадзейнаму паэту Аляксею Траццяку, які зрабіў відэасюжэт, відэапрэзентацыю і відэакантэнт да нумара. Увогуле ўсе выступленні былі прысвечаны роднай Беларусі, яе традыцыям, яны расказвалі пра тое, што беларусы – людзі з асабістым характарам, а беларускі народ жыве адзінствам. Таццяна БОХАН 

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей