Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Разглядаліся актуальныя пытанні

30.11.2011
У апошні панядзелак лістапада размова ў кабінеце старшыні райвыканкама з яго намеснікамі, начальнікамі ўпраўленняў, аддзелаў, служб аказалася дастаткова разнапланавай. Разглядаліся найбольш актуальныя пытанні – выплата зарплаты,  увод жылля. “Новы год навасёлы павінны сустракаць у новых кватэрах”, — зазначыў Анатоль Жданеня, звяртаючыся да намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Бурака, які курыруе будаўніцтва. Кіраўнік раёна таксама звярнуў увагу прысутных на сродкі, заробленыя падчас раённага суботніка. “Усе 60 мільёнаў павінны пайсці на набыццё мэблі для абноўленай паліклінікі”, — сказаў Анатоль Іосіфавіч. Як адзначыў намеснік галоўнага ўрача Капыльскай ЦРБ Аляксандр Барысавец, будуць закуплены крэслы і лаўкі, каб хворыя, прыйшоўшы на прыём, мелі магчымасць прысесці. З гонарам была сустрэта вестка аб тым, што ўчастковы інспектар Блеўчыцкага сельскага Савета Андрэй Трублоўскі ў штогадовым конкурсе прафесійнага майстэрства стаў лепшым у вобласці і атрымаў новенькі службовы аўтамабіль. А вось сітуацыя з пажарамі выклікала занепакоенасць, бо за апошнія дні ў агні загінула ажно 6 чалавек. І тут патрэбна праявіць максімум намаганняў не толькі супрацоўнікам РАНС, але і ўсім службам па недапушчэнні падобных выпадкаў. На планёрцы размова ішла таксама аб стварэнні безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі, вырашэнні пытанняў, што знаходзяцца на кантролі, вакцынацыі супраць грыпу, росце захворванняў сярод працуючых і інш. Старшыня райвыканкама адрасаваў практычна кожнаму ўдзельніку нарады даручэнні для іх разгляду і вырашэння. Напрыклад, не засталося незаўважаным пісьмо прыхаджан парафіі св. Пятра і Паўла, у якім яны просяць дапамагчы падключыць газ да касцёла, на што патрабуецца нямала сродкаў. “Просьбу каталікоў неабходна размясціць у газеце. Я думаю, што людзі адгукнуцца і дапамогуць у гэтай важнай справе”, — адзначыў старшыня. Нарада завяршылася на прыемнай ноце – старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня ўручыў Падзяку за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў загадчыку юрыдычнага сектара райвыканкама Аляксандру Ліпніцкаму. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей