Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Дэпутаты райсавета наведалі шэраг прадпрыемстваў

26.11.2011
На парадку дня ХVII сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 11 лістапада, было разгледжана пытанне аб выкананні патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №10 ад 6 жніўня 2009 г. «Пра стварэнне дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Народныя выбраннікі пабывалі на двух прадпрыемствах, дзе пазнаёміліся з ходам яго рэалізацыі. Пройдзем па маршруце дэпутатаў. 1.«БетонБокс» Першым на маршруце стала сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «БетонБокс», якое ўзначальвае Уладзімір Вараб’ёў. Прадпрыемства разлічана на вытворчасць малочнатаварных фермаў,  лагістычных цэнтраў, сховішчаў для агародніны,  гіпер-,  супермаркетаў. На наступны год  плануецца ўвесці ў строй цэх па будаўніцтве жылля. На дадзены перыяд на прадпрыемстве створана 107 працоўных месцаў. Але ў хуткім часе плануецца, што на вытворчасці будзе працаваць больш за 200 чалавек. Прадукцыя “БетонБокса” запатрабавана ўжо цяпер, частка яе сертыфікавана, частка праходзіць сертыфікацыю. Дэпутаты прайшлі па тэрыторыі прадпрыемства, пазнаё-міліся з работай новага сучаснага бетона-змешвальнага вузла, прадукцыйнасць якога складае 85 м3 бетону ў дзень, наведалі склад інертных матэрыялаў. Дырэктар прадпрыемства расказаў пра некаторыя асаблівасці, тэхналагічныя  аспекты  гэтай беларуска-італьянскай вытворчасці. Таксама ён адзначыў, што адначасова ідзе рамонт, мадэрнізацыя і будаўніцтва новых карпусоў, добраўпарадкаванне тэрыторыі. У перспектыве фірма «БетонБокс» будзе не толькі выпускаць жалезабетонныя канструкцыі для будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў і іншых збудаванняў, але і весці іх мантаж. Магутнасці завода дазваляюць закрыць патрэбнасці ў такіх вырабах усёй рэспублікі. 2. «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм» Яшчэ адно сучаснае прадпрыемства, якое працуе на тэрыторыі раёна, - сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Капыльская вытворчасць будаўнічых сістэм». Раней гэта быў вытворчы ўчастак ТАА «Сармат», а галаўная кампанія знаходзілася ў г. Мінску. З сакавіка 2011 года – гэта ўжо самастойная юрыдычная асоба. Аб рабоце прадпрыемства падрабязна расказаў дырэктар Мікалай Барысаў. Дэпутаты даведаліся, што на вытворчасці выпускаюцца розныя віды будаўнічых матэрыялаў для ўнутранага і вонкавага аздаблення жылля: будаўнічыя сумесі, уцяпляльнікі, таксама наладжаны выпуск фарбы. Летась набылі маёмасны комплекс завода драўляных вырабаў, дзе ідзе аднаўленне цэха па дрэваапрацоўцы, выконваюцца рамонтныя работы іншых памяшканняў  для далейшага іх выкарыстання ў вытворчасці. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей