За сваё жыццё чалавек здольны зрабіць велізарную колькасць крокаў і пакінуць пасля сябе выразны след. Так, як зрабіў гэта за свае больш чым 90 гадоў Васіль Паляшчук з аграгарадка Семежава. На жаль, хадзіць цяпер яму прыходзіцца ўсё цяжэй і цяжэй.
[caption id="attachment_121097" align="alignnone" width="840"]
■ Ёсць што ўспомніць Васілю Палешчуку ў дзень сённяшні (лета 2022 г.)[/caption]
Лёс
Васіля Гардзеевіча не песціў. Ён, дзіця Вялікай Айчыннай, спазнаў на сабе розныя нягоды. Гэта гаворыць пра тое, што ў дзяцей, якія прайшлі праз усе пакуты вайны, моцна развіты пачуццё абавязку і адказнасці. У іх вачах адлюстроўваліся не толькі страх і роспач, але і гатоўнасць, жаданне выжыць у што б тое ні стала. Нельга не пагадзіцца з меркаваннем, што пакаленне дзяцей, якія жылі ў час і пасля вайны, само па сабе ўнікальна, бо гэта маленькія дарослыя.
У свае 11-12 гадоў Васіль дапамагаў партызанам: разам з равеснікамі збіралі па вёсках хлеб і іншыя прадукты, вазілі іх у Чырвоную Слабаду. Успамінае суразмоўца і эпізод пра тое, як немцы ў Жыліхаве арганізоўвалі сваю школу з навучаннем сваёй мове, прапагандзе фюрэрскага рэжыму. Але падлеткі забаставалі і не пайшлі вучыцца.
Быў і камічны выпадак. Нямецкі салдат каля кароўніка вырашыў памыцца, скінуў вопратку, залез у ночвы, а ў гэты час Васіль схапіў яго мундзір і ўцёк. Пасля «лазні» немец расшалопаўся і зразумеў, што застаўся голы. Колькі шуму было! Аднак закончылася ўсё без наступстваў.
– Цяжка ўспамінаць тыя гады, калі было і голадна, і холадна, – гаворыць Васіль Гардзеевіч. – Аднак мы вытрымалі. Цяжка глядзець і на тое, што зараз у мірны час гінуць людзі ў суседняй краіне. Але я ўпэўнены, што наш Прэзідэнт не дасць нас пакрыўдзіць.
У пасляваенны час Васіля прызначылі брыгадзірам паляводчай брыгады. Не было ні мужчын, ні коней. За працадні разам з жанчынамі падымалі сельскую гаспадарку.
Крыху пазней закончыў школу будаўнікоў у Бабруйску, адкуль быў прызваны ў рады Савецкай Арміі ў Краснаярск. Вылучаўся высокай дысцыплінай і адказнасцю. Салдату аказалі давер быць сакратаром камсамольскай арганізацыі часці, камандзірам узвода і г.д.
[caption id="attachment_121096" align="alignnone" width="840"]
■ Васіль Паляшчук (у цэнтры) са спецыялістамі будаўнічнай брыгады ў 50-60-ыя гады ХХ ст.[/caption]
Пасля службы вярнуўся ў родныя Гулевічы, пачынаў мулярам, стварыў жаночую брыгаду. Затым звярнуўся ў райкам партыі і папрасіў накіраваць яго на самы складаны аб’ект. Гэта была школа ў Семежаве (апошнім часам у ёй размяшчаўся лагер «Атлант»). У 1955 годзе гэты дыухпавярховы будынак быў узве-дзены ўручную. Шмат часу Паляшчук узначальваў калгасную будаўнічую брыгаду, у якой налічвалася каля 100 чалавек. Ім зроблены ўклад у кожную хату, у кожную ферму.
– Васіль Гардзеевіч вельмі патрабавальны да сябе і іншых, – адзначае старшыня мясцовай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Выскварка. – Любімае выказванне:«Перарабіць!» чулі ад яго неаднойчы. Да яго з павагай заўсёды адносіліся людзі, прыслухоўваліся да парад. Сапраўдны чалавек справы. У Семежаве няма той хаты, якая б не будавалася без парады Гардзеевіча. Мясцовая гаспадарка мае выдатную матэрыяльную базу: машынны двор з домам механізатара, участкі па вытворчасці малака і мяса. Усё гэта было створана пад кіраўніцтвам і
Малюжыца Івана Якаўлевіча, а брыгадзірам будаўнічай брыгады быў Васіль Гардзеевіч Паляшчук. Трэба сказаць, што Васіль Гардзеевіч узвёў рукатворны помнік для сваёй вёскі і семежаўцоў, за што яму ўдзячна не адно пакаленне.
Яшчэ Паляшчук – цікавы субяседнік на любую тэму, а ў палітыцы – сапраўдны стратэг. Гэта таму, што ён многа чытаў, асабліва мемуары, гістарычныя раманы, класіку.
З любоўю і беражлівасцю адносіўся да прыроды. Ён, здаецца, размаўляў з дрэвамі, абдымаў іх, гэта нельга апісаць, проста трэба ўбачыць. Колькі ён пасадзіў дрэў за сваё жыццё – немагчыма падлічыць. У Семежаве былі азяленены ўсе фермы, мехмайстэрня, цэнтр вёскі, амаль усе вуліцы. Недалёка ад свайго дома, на пустэчы Васіль Гардзеевіч пасадзіў невялікі дэндрарый, куды вучні школы прыходзілі на экскурсіі.
Быў у біяграфіі Палешчука яшчэ адзін крок: ён узначальваў сельскае спажывецкае таварыства, работу якога наладзіў на высокім узроўні. Дзейнасць семежаўскіх гандлёвых кропак была нават адзначана ўзнагародамі з Масквы.
Выразным следам у жыцці Васіля Гардзеевіча сталі сыны. Уладзімір выбраў для сябе пракурорскі шлях, а Анатоль – інжынерскі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии