Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Жители Копыльщины вносят свой вклад в развитие и благоустройство территорий

26.10.2022
Дзяржава абавязана клапаціцца пра грамадзян, але і людзі павінны быць ініцыятыўнымі, уносіць свой уклад у развіццё і добраўпарадкаванне тэрыторый пражывання. Пра гэта гаварыў на рэспубліканскімсемінары-нарадзе«Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні» Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы абсалютна мае рацыю: самае простае – ствараць утульнасць і прыгажосць сваімі рукамі, берагчы чысціню ў сваіх дамах, дварах і на вуліцах, захоўваць тое, што створана цэлымі пакаленнямі беларусаў. Як правіла, гэтымі працэсамі на месцах кіруюць сельвыканкамы, раённыя ўлады. Мы пацікавіліся, што ў гэтым напрамку зроблена з пачатку года ў нашым раёне? Як расказала старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, на першым месцы знаходзіцца знос пустуючых дамоў і расчыстка пасля іх участкаў. Пры плане 52 ужо захавана 65 дамоў, якія прайшлі працэдуру праз суд ці на іх атрыманы лісты з адмаўленнем ад нашчадкаў. Да канца года лічба павялічыцца, бо яшчэ вядзецца асваенне сродкаў, выдзеленых на знос, у Слабада-Кучынскім, Цімкавіцкім і Грозаўскім сельсаветах. Шмат зваротаў паступае па спілоўванні аварыйных дрэў. Ужо ўбрана 1300 такіх насаджэнняў, дапамогу аказваюць і альпіністы. Праводзяцца работы і па ліквідацыі стыхійных сметнікаў, якія ўсё роўна час ад часу з’яўляюцца. З пачатку года іх ужо захавана 348, знесена 5800 м старых агароджаў. Замест старых дрэў высаджваюцца новыя: на дадзены момант ужо з’явілася 1280 саджанцаў, план выкананы на 150%, работы працягваюцца. Выдадзена 2070 прадпісанняў грамадзянам па навядзенні парадку. Чамусьці не ўсе яшчэ разумеюць, што трэба прыбіраць вакол свайго дома. Новыя санітарныя правілы абавязваюць абкошваць вакол сваёй сядзібы на адлегласці 10 м ці да пачатку дарожнага пакрыцця. Заарана 72 га пустуючых земляў. Праблемным з’яўляецца пытанне з недахопам тэхнікі ў сельвыканкамах. Аднак у ААТ «Капыльскае», «Семежава», «Прагрэс 2010», філіяле «В. Раёўка» з разуменнем адносяцца да яго вырашэння і дапамагаюь. Прадаўжаецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі, таму і работы яшчэ ідуць поўным ходам. Трэба адзначыць, што і насельніцтва ў іх таксама ўключылася. А ўвогуле, што тычыцца навядзення парадку на зямлі, то старшыня райсавета дэпутатаў звяртаецца да ўсіх жыхароў раёна з просьбай навесці перад зімой парадак на сваіх падворках, прысядзібных надзелах, вуліцах. Беларусы спрадвеку вызначаюцца дамавітасцю, упарадкаванасцю, хочацца, каб так яно заставалася і надалей. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей