Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

У Семежаўскай сярэдняй школе прайшла сустрэча са знакамітым выпускніком Міхаілам Рымжам

20.10.2022
У Семежаўскай сярэдняй школы – багатая гістарычная спадчына. Гонар школы – яе выпускнікі, якіх заўсёды рады вітаць. Амаль у дзень нараджэння ў школе прайшла цёплая і яркая сустрэча са знакамітым выпускніком - доктарам медыцынскіх навук, прафесарам, акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці Міхаілам Рымжам. Па прыездзе ў Семежава Міхаіл Іванавіч адразу накіраваўся да старой школы: менавіта там ён і набываў адукацыю. Каля дарагога сэрцу будынка навуковец успомніў былое. Як адзначыла дырэктар школы Алена Сянюк у сваім прывітальным слове, гэта свята атрымалася не толькі для самаго юбіляра, але і для вучняў: -  Мерапрыемства запомніцца на ўсё жыццё таму, што кожны раз, калі вы будзеце думаць і разважаць над выбарам сваёй прафесіі, над тым, чаго б вам хацелася дасягнуць у вашым доўгім і поўным падзей жыцці, узгадвайце прыклад нашых знакамітых паважаных выпускнікоў з імёнамі, прозвішчамі, дасягненнямі, якія мы ведаем з расказаў настаўнікаў і, канешне ж, дарагога госця сённяшняга мерапрыемства, - адзначыла дырэктар. - А вам, паважаны Міхаіл Іванавіч, вялікі дзякуй, што нягледзячы на сваю занятасць, прыехалі да нас. Дзякуй, што мы разам, што нам усім ёсць што абмеркаваць і чым падзяліцца. - Мне вельмі прыемна вярнуцца на сваю малую радзіму, - звяртаецца да гасцей свята юбіляр. – Семежава для мяне – дарагая сэрцу старонка. І ў гэты дзень мне асабліва прыемна падарыць кнігу, аўтарам якой я з’яўляюся, былой выпускніцы ўстановы Марыі Стружко і дырэктару ААТ “Семежава”, сапраўднаму гаспадару Юрыю Тарасевічу. Упэўнены, што работа па захаванню гістарычнай памяці працягнецца і надалей. Таццяна ВОЛКАВА, пазаштатны аўтар “СП”

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей