Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

56

Да 30-годдзя Беларускага саюза афіцэраў у Цэнтральным доме афіцэраў адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт

05.10.2022
З нагоды свята сабраліся афіцэры запасу і ў адстаўцы, ветэраны Узброеных Сіл, курсанты і сувораўцы. Адкрыў мерапрыемства першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Павел Муравейка, які зачытаў віншаванне ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а затым уручыў узнагароды лепшым членам БСА. Памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр  Леанід Касінскі зачытаў членам аб’яднання віншаванне ад міністра абароны і ўручыў каштоўныя падарункі. За значны ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь адзначаны і намеснік старшыні Савета Капыльскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Барыс Дзенісюк. Шчырыя пажаданні ў адрас членаў Беларускага саюза афіцэраў  гучалі ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні рэспубліканскага Савета Беларускага грамадскага аб’яднання  ветэранаў Івана Гардзейчыка і іншых ганаровых гасцей. Неабходна адзначыць, што прыемна было сустрэць нашых землякоў – заслужанага лётчыка Расіі палкоўніка ў адстаўцы Анатолія Мішэчка і ветэрана Байканура палкоўніка ў адстаўцы Івана Умінскага. Затым прайшоў канцэрт з удзелам Акадэмічнага ансамбля песні і танцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Наш кар.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей