Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан (CMigrator copy 9)

16.09.2022
На чарговы прыём грамадзян да старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка звярнуліся тры чалавекі. Як звычайна, пытанні пераважна жыццёва-бытавыя. Жыхарка дома №3 па вул. Цімкавіцкай у Капылі са сваёй праблемай кіраўніка раёна знаёміць ужо ў другі раз. Справа ў тым, што калі адключаецца электраэнергія, то ў яе кватэры прападае гарачае водазабеспячэнне, нават калі пастаўкі электрычнасці аднаўляюцца. Здаецца, работнікі жыллёва-камунальнай службы ўхілялі няспраўнасці, аднак праблема канчаткова не вырашана. [caption id="attachment_119019" align="alignnone" width="840"] ■ Сяргей Пілішчык ( у цэнтры) вядзе прыём грамадзян[/caption] — Вельмі добра разумею заяўніцу, — падкрэсліў Сяргей Пілішчык. — Яна, як і ўсе яе суседзі, хоча нармальна карыстацца гарачай вадой. Таму даю даручэнне жыллёва-камунальнай гаспадарцы зрабіць усё магчымае для вырашэння праблемы. Тэрмін — два тыдні. Праз гэты час мы Святлану Францаўну зноў запросім на прыём. Жыхарка новага мікрараёна Капыля, што размясціўся побач з вул. Нясвіжскай, занепакоена правядзеннем тэлефоннай сувязі. Як запэўнілі ў Капыльскім участку «Белтэлекама», работы былі запланаваны на трэці квартал. Як выхад са становішча заяўніцы прапанавалі ўстанавіць бесправадны тэлефон і скарыстацца паслугай эфірнай «ZALA». Пытанні, з якімі звярнуўся жыхар в. Калодзезнае, вельмі добра знаёмыя, бо не ўпершыню ўзнімаюцца падчас прыёмаў і прамых ліній, што праводзіць кіраўніцтва раёна. Гэта добраўпарадкаванне крынічкі ля вадаёма ў в. Багушы, навядзенне парадку на могілках у Калодзезным і рамонт вул. Цэнтральнай у гэтым жа населеным пункце. І хаця яны перыядычна вырашаюцца, аднак гэта не задавальняе заяўніка. Будзе праведзена праверка і адказы дашлюць адрасату. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей