Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

Басейн: рэальны спосаб быць здаровым

14.11.2011
Каля 80 працэнтаў прадпрыемстваў раёна зрабілі першы крок на шляху падтрымання здароўя сваіх супрацоўнікаў - заключылі дагаворы з фізкультурна-аздараўленчым комплексам на аказанне разнастайных паслуг. Асноўная з іх – наведванне басейна. Гаворачы пра ўплыў плавання на агульнае самаадчуванне чалавека, трэба падкрэсліць шэраг цікавых фактаў яго ўздзеяння на арганізм. Па-першае, аказваецца, заняткі ў басейне з’яўляюцца адным з лепшых спосабаў спальвання тлушчоў, якія назапашваюцца ў арганізме. Гэта проста ўнікальны від фізічнай актыўнасці, дзякуючы якому не толькі спальваюцца калорыі, але і паскараецца абмен рэчываў і танізуюцца ўсе часткі цела без вялікай нагрузкі на суставы. Акрамя паскарэння абмену рэчываў, падчас плавання нагрузкі на арганізм не так адчувальныя, таму пасля ў вас не будуць балець ні мышцы, ні суставы. Даследаванні вучоных розных краін паказалі, што павольнае плаванне дапаможа вам страціць каля 500, а больш інтэнсіўныя нагрузкі 700 калорый у гадзіну! Па-другое, ніякі іншы від заняткаў не зможа без рызыкі для здароўя зрабіць гэта так, як плаванне! Трэба адзначыць, што многія капыляне гэта ўжо адчулі. Як адчулі і супрацоўнікі многіх арганізацый, якія не толькі заключылі дагаворы, але і актыўна карыстаюцца паслугамі фізкультурна-аздараўленчай установы. Сярод іх - ЦРБ, ЖКГ, ДРБУ-124, МСЗ, РЭС, лясгас, Белаграпрамбанк. Частымі наведвальнікамі таксама з’яўляюцца амаль усе сельгаспрадпрыемствы раёна. Але ёсць усё ж такі тры арганізацыі, якія ніколі не карысталіся ніводнай паслугай ФАКу… Час выправіць гэта становішча ў іх ёсць. Асабліва неабходна плаванне для дзяцей. Як адзначыў дырэктар ФАКу Аляксандр Салаўёў, у перыяд асенніх канікулаў малы басейн “закіпаў” ад колькасці юных плыўцоў. І цяпер, падчас вучобы, складзены расклад, згодна з якім два разы ў тыдзень дзевяць адзінаццацігодак горада і раёна будуць на працягу ацяпляльнага сезона займацца плаваннем. Гэта свайго роду адзін з асноўных метадаў лячэбнай фізкультуры, які дапамагае выправіць парушэнні паставы, пазбавіцца праблем, звязаных з апорна-рухальным апаратам. Словам, для дзіцяці - гэта проста рэальны спосаб быць здаровым! Сяргей ЛАЗОЎСКІ На здымку: у капыльскім басейне. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей