Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Раман Марукін: свядомы грамадзянін нацыі— чалавек, які ведае гісторыю сваёй краіны

02.09.2022
Вучань гімназіі № 1 г. Капыля Раман Марукін: - Я лічу, што свядомы грамадзянін нацыі— чалавек, які ведае гісторыю сваёй краіны, не забываецца на сваю мову і культуру сваёй Бацькаўшчыны. Падчас відэалекцыі я пачуў шмат думак і меркаванняў, але больш за ўсё ў сэрцы адгукнулася прамова навучэнца Віцебскага кадэцкага вучылішча Захара Аўчыннікаў, які наважна, хоць і з хваляваннем, але выступіў па-беларуску і заклікаў ганарыцца беларускім. Ён сумленна адказаў на пытанне Другой Сусветнай вайны: "Перамозе радаваліся ўсе, усе змагаліся, усе былі разам, а цяпер мы зноў ідзём невядома куды". І Савецкага Саюза: "Савецкі Саюз — яшчэ больш супярэчлівая з'ява. Таму што Савецкі Саюз вельмі шмат зрабіў для Беларусі, наша прамысловасць — гэта аснова. Але, на жаль, вельмі многа было і памылак у Савецкім Саюзе, і яны прывялі да развалу. Вось ў мяне, напрыклад, па матчынай лініі ёсць людзі рэпрэсаваныя, раскулачаныя. Я ж ведаю, як яны жылі. Яны проста многа працавалі, таму жылі даволі добра". Хочацца спадзявацца, што ў Беларусі будзе з'яўляцца ўсё больш людзей, як гэты чалавек— адданых Беларушчыне, гатовых дбаць пра сваё.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей