
У раёне працягваецца акцыя па забеспячэнні адзінокіх пенсіянераў і інвалідаў драўнінным палівам. Як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, за кастрычнік Капыльскім лясгасам вывезена 240 м3 дроў 80 грамадзянам раёна, за першыя 10 дзён лістапада забяспечылі яшчэ 20 чалавек. Акцыяй ахоплены ўсе сельскія Саветы, у якія пададзены заяўкі ад насельніцтва. У Слабада-Кучынскім і Капыльскім сельскіх Саветах выкананы амаль усе запыты. Дарэчы, акцыя прадоўжыцца яшчэ і ў снежні, пакуль не будуць задаволены ўсе пажаданні.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии