У дзяржаўнай установе адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” прайшоў абласны конкурс доследных работ навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. Ад Капыльскага раёна было прадстаўлена 8 работ.
Дыплом І ступені ў секцыі “Экалогія” атрымала работа навучэнца 11 класа Бучацінскай СШ Андрэя Ціхановіча (кіраўнік Д. С. Рамановіч). Дыплома ІІІ ступені ў секцыі “Біялогія” ўдастоена работа навучэнкі 8 класа гімназіі №1 г. Капыля Настассі Каменкі (кіраўнік М. П. Стульба). Пахвальнымі водгукамі адзначаны работы адзінаццацікласнікаў СШ №2 г. Капыля Максіма Скрыпінскага (кіраўнік Н. А. Скрыпінская) у секцыі “Гісторыя” і Алесі Пашкевіч (кіраўнік А. М. Сікорскі) у секцыі “Геаграфія”.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии