Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Узгадваем старонкі гісторыі 17-га Чырванасцяжнага Цімкавіцкага пагранічнага атрада

19.09.2022
Як імкліва бяжыць час. Ужо амаль не засталося сведкаў тых падзей, калі ў Цімкавічах знаходзіўся 17-ты Чырванасцяжны пагранічны атрад. Але, як адзначае педагог-арганізатар Цімкавіцкай СШ Наталля Наркевіч, вучні і настаўнікі свята захоўваюць гістарычную памяць. А інакш і нельга. Хіба можна забыць людзей, якія ўнеслі значны ўклад у жыццё і культуру цімкаўлян. Менавіта з пагранічнікамі звязана мінулае Цімкавіч і падзеі дня сённяшняга. Пагранічныя факты Да 1939 г. дзяржаўная мяжа СССР праходзіла непадалёку ад Мінска (30 км). Пагранічныя атрады насілі назвы: Заслаўскі, Дзяржынскі, Плешчаніцкі і інш. граніцу працягласцю 154 км ад пагранічнага слупа №832 да 1063 ахоўваў 17-ты Цімкавіцкі ПА. Штаб пагран-атрада дыслацыраваўся ў в. Цімкавічы. У яго ўваходзілі 4 камендатуры і 19 застаў. Яны размяшчаліся на тэрыторыі 2 раёнаў: Капыльскага і Чырвонаслабадскога. [caption id="attachment_119046" align="alignnone" width="840"] ■ Пагранзастава, 20-я гады ХХ стагоддзя[/caption] З успамінаў сведкаў тых падзей вядома, што ў вёскі, якія былі размешчаны ў прыгранічнай зоне, можна было трапіць толькі па спецыяльных дакументах. Напрыклад, в. Чарнагубава з’яўлялася ўжо забароненай зонай. А яшчэ для жыхароў прыгранічнай паласы былі прадугледжаны візы, якія давалі магчымасць бесперашкодна перасякаць граніцу. Вядома ж, у многіх у Заходняй Беларусі засталіся сваякі: у Клецкім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім і іншых раёнах. Будынак, у якім знаходзіўся штаб 17-га ПА, да нашага часу не захаваўся. Пра тое, якім ён быў, нагадвае чорна-белы фотаздымак. А ў школьным музеі знаходзіцца пагранічны знак, знойдзены на 4-й пагранзаставе ў в. Кукавічы. Таксама ёсць  фотаздымак адной з першых пагранзастаў. У рукапісе «Огнём Катюш» Занько Г.В., ураджэнца в. В. Раёўка, ёсць успаміны пра заставу ў в. Кукавічы: «Граница с поляками остановилась за нашей деревней (Раёвка) в 2 км до деревни Куковичи, столбы и проволока проходили в западной части д. Куковичи на пересечении тракта Слуцк–Тимковичи–Несвиж. Напротив деревни Куковичи была установлена пограничная застава. Граница была выравнена, от деревень проходила не менее 1 километра. Была установлена нейтральная полоса, метров пятьдесят. Стояли пограничные столбы: на нашей стороне нейтральной полосы – Советский столб с гербом и с польской стороны – столб с изображением орла». Не зброяй адзінай Шмат цікавага зрабілі пагранічнікі для развіцця культурнага жыцця мястэчка Цімкавічы. Салдаты не толькі ахоўвалі граніцу, але і актыўна дапамагалі наладжваць жыццё. Яны добраўпарадкавалі Цімкавічы, пабудавалі двухпавярховы будынак Дома культуры непадалёку ад спіртзавода, стадыён, на якім праводзіліся паказальныя выступленні спартсменаў. [caption id="attachment_119045" align="alignnone" width="840"] ■ Футбольная каманда, 1924 г.[/caption] Культурнае жыццё бурліла. У цэнтры знаходзіўся яшчэ адзін двухпавярховы Дом культуры, перабудаваны з сінагогі (кіраваў ім таленавіты дырэктар Сушчэвіч), пры якім працавалі розныя гурткі мастацкай самадзейнасці. Ваенныя з задавальненнем прыходзілі на рэпетыцыі духавога аркестра, кіраўніком якога быў жыхар вёскі М. Маргайлік. Узнік і харавы калектыў. Асноўнымі ўдзельнікамі сталі чырвонаармейцы і жонкі каманднага саставу атрада. Байцы стварылі ўласны драматычны гурток. Прадстаўленні звычайна праходзілі ў казарме. У куце рабілі нешта накшталт сцэны. Вялікай папулярнасцю карысталіся мужчынскія нумары і спектаклі-камедыі. Самадзейныя артысты часцей сталі выступаць перад мясцовымі жыхарамі. А яшчэ гурткоўцы выязджалі з канцэртамі і пастаноўкамі ў Мінск і Маскву. Аб’яднаны калектыў цімкаўлян і пагранічнікаў  заваяваў права і паспяхова выступіў на сельскагаспадарчай выставе ў Маскве. [caption id="attachment_119044" align="alignnone" width="840"] ■ Клуб пагранічнікаў[/caption] У якасці шэфскай дапамогі 17-ты пагран-атрад перадаў местачковай пажарнай камандзе аўтамашыну ГАЗ-2А і ручную помпу, якая адразу ж была зманціравана на кузаве машыны. У той далёкі 1938 год перадача пагранічнікамі аўтамашыны пажарнай камандзе вылілася ў вялікую ўрачыстасць не толькі для пажарнікаў, але і для ўсіх вяскоўцаў. На мітынгу прысутнічалі прадстаўнікі калгасаў «Рэвалюцыя» (Цімкавічы), імя Калініна (в. Рачкевічы), імя Свярдлова (в. Агароднікі), «Камсамолец» (в. Доўгае). Былі і школьнікі. [caption id="attachment_119043" align="alignnone" width="840"] ■ Помнік у гонар пагранічнікаў[/caption] Вольга РУСАКОВІЧ, г. Мінск

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей