Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

16 августа католики Копыльщины отмечают день памяти святого Роха

16.08.2022
Кожны год 16 жніўня на могілках каля капліцы Св. Роха ў Капылі адбываецца ўрачыстасць у гонар Святога Роха. Не стаў выключэннем і гэты год, дзе сабралася вялікая колькасць вернікаў. Урачыстую Імшу правёў айцец Андрэй Калядка. Людзі не толькі маліліся ў гонар святога, які некалі дапамагаў хворым, але і прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных, сяброў. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі побач. Напрыканцы Святой Імшы адбыўся кросны ход вакол капліцы і могілак. Таксама айцец Андрэй падзякаваў усім, хто навёў парадак і падрыхтаваў месца для службы. Годы ідуць - традыцыі мяняюцца… Дарэчы, у адной з прыхаджанак мы даведаліся аб тым, як калісьці адзначалі гэтае свята. Як падзялілася з намі капылянка Таісія Іосіфаўна Кіслова, раней вакол самой капліцы вернікі абыходзілі на каленях: - Спакон вякоў у гэтай капліцы збіралася шмат людзей і не толькі на Святога Роха. Некаторыя нават прывозілі сюды хатніх жывёл. Што асабліва цікава, гэта каля брамы, як заходзіць да польскіх могілак, сядзелі «старцы» (так называлі іх мясцовыя жыхары). Трэба было абавязкова ім даць грошай. Дарослыя так і казалі: «Не праходзь проста міма, палажы хоць капейку». Павел ШЭІН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей