23
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 2)
16.11.2011
ЛІДАРЫ. Па выніках работы за дзевяць месяцаў гэтага года ў рэспубліцы сярод 90 комплексаў па вырошчванні і адкорме БРЖ жывёлагадоўчы аб’ект з ААТ “Старыца-Агра” заняў пачэснае 4 месца (прырост жывой масы на 1 сярэднюю галаву з пачатку года склаў 275,84 кг).
ЗІМОЎКА. Дні жывёлавода з удзелам адказных работнікаў ад райвыканкама прайшлі практычна на ўсіх фермах раёна, дзе разглядваліся пытанні выканання праграмы “Малако”, ход зімова-стойлавага ўтрымання грамадскага статка.
ТЭХНІКА. 16 збожжаўборачных камбайнаў, 17 трактароў, 8 сартавальных пунктаў для бульбы, столькі ж кормараздатчыкаў, дыскатараў, а таксама шмат іншай тэхнікі набылі ў гэтым годзе сельгас-прадпрыемствы раёна.
ІНВЕСТЫЦЫІ. Паспяхова ўкараняецца інвестпраект СТАА “БетонБокс”, тэрмін рэалізацыі якога 2010-2014 гады, а сума плануемых інвестыцый складзе 4,5 млн еўра.
АДПАЧЫНАК. Цікавыя выхадныя правялі супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Слава працы”, якія разам са сваімі дзецьмі атрымали асалоду ад цудоўнага відовішча “Лядовая планета” ў Беларускім дзяржаўным цырку.
ВЕЧАРЫНА. У Каменскай СШ адбылася літаратурная вечарына з нагоды адкрыцця экспазіцыі Яна Скрыгана з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Поделиться
Комментарии