Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

В Копыльском районе чествовали первых тысячников уборочной кампании

02.08.2022
У мінулую суботу ў гаспадарках Капыльшчыны ўшаноўвалі першых тысячнікаў на жніве. Словы падзякі і заслужаныя падарункі прымаў камбайнавы экіпаж у складзе Аляксандра Максімені і Сяргея Сінюка з ЗАТ «Жыліхава». Першая тысяча перавезенага збожжа і на рахунку вадзіцеля з ААТ «Семежава» Уладзіміра Чарняковіча. Іх імёны штогод значацца ў ліку перадавікоў. Гэты год выключэннем не стаў. [caption id="attachment_117254" align="alignnone" width="600"] ■ Уладзімір Чарняковіч[/caption] Павіншаваць працаўнікоў палёў прама на працоўныя месцы прыехалі старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, старшыня Капыльскага РК прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, а таксама кіраўніцтва і прадстаўнікі прафсаюза з сельгаспрадпрыемстваў. [caption id="attachment_117255" align="alignnone" width="840"] ■ Ірына Сцяпура, Віталь Ракевіч, Аляксандр максіменя, Сяргей Пілішчык, Сяргей Сінюк і дырэктар ЗАТ «Жыліхава» Віталь Юха[/caption] Хлебаробам пажадалі здароўя, дабрабыту і працоўных поспехаў. А Антон Шышмароў прыўнёс нотку весялосці ў чараду цяжкіх працоўных будняў. Лілася над хлебнай нівай звонкая песня і радасна спяваў гармонік, ушаноўваючы тых, хто штодзённа ўносіць важкі ўклад у агульны каравай раёна. Крысціна ЖОГАЛЬ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей