Па дарозе на Слуцк на палетку каля вёскі Канюхі вельмі ажыўлена. Тут працуюць адразу сем экіпажаў, якія жнуць азімы рапс. Для адвозкі да кожнага з іх прыстаўлены аўтамабіль. Тут жа шчыруюць і неад’емныя ўдзельнікі жніва — буслы. Адразу і не заўважыш, каго больш — тэхнікі ці птушак. Для іх гэта таксама гарачая пара: трэба добра падсілкавацца перад вылетам на зімоўку ў далёкія краіны. Таму яны важна шпацыруюць за кожным праходам камбайна. Сустрэча першая. З вуснаў кіраўніцтва.
[caption id="attachment_117130" align="alignnone" width="840"]
■ Віталь Платун і Анатоль Карачун[/caption]
Нас чакаюць дырэктар ААТ «Праснакі» Віталь Платун і галоўны аграном Анатоль Карачун.
— Мы ўжо закончылі ўборку азімага ячменю, які сёлета пачалі вырошчваць першы год, — заўважыў Віталь Платун. — З 50 га намалацілі 203 т, сярэдняя ўраджайнасць склала 41 ц/га, лічу, што для нашай гаспадаркі гэта добры паказчык.

— Зараз мы вядзём жніво азімага рапсу, і хачу адзначыць, што паказчыкі таксама радуюць, — уступае ў размову Анатоль Карачун. — Калі летась увогуле мы атрымалі 1125 т, то ўжо зараз 1250, хаця яшчэ плануем намалаціць каля тысячы-паўтары тон. Для мяне гэта ўжо другая ўборачная ў гэтай гаспадарцы.
Сустрэча другая. Першае жніво.
Менавіта так можна назваць гэту гарачую пару для маладых спецыялістаў-аграномаў. Пасля заканчэння Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта ў «Праснакі» былі накіраваны выпускнікі ўстановы Ілля Гунін і Ілля Рыжкевіч. Абодва амаль што гараджане, але любоў да зямлі закінула іх сюды.
[caption id="attachment_117128" align="alignnone" width="840"]
■ Ілля Гунін і Ілля Рыжкевіч[/caption]
— Мы ўважліва сочым за тым, як ідзе збожжаўборачны працэс, — дзеляцца маладыя спецыялісты. — Правяраем работу экіпажаў, выклікаем дапамогу пры паломках. Разумеем, што трэба ўбраць якасна і без страт.
Сустрэча трэцяя. На ніве — шматдзетныя бацькі.
Сустракаемся яшчэ з адным — незвычайным — экіпажам. Справа ў тым, што зараз на праснакоўскіх палетках працуюць Аляксандр Хацко і Канстанцін Кудзіновіч, у сем’ях якіх расце значная змена.
[caption id="attachment_117129" align="alignnone" width="840"]
■ Аляксандр Хацко і Канстанцін Кудзіновіч[/caption]
— Больш чым дзесяць гадоў я працую на камбайне, — гаворыць Аляксандр Хацко. — Ведаю, што раблю гэта для падтрымкі маёй вялікай сям’і: у нас гадуюцца тры сыны і тры дачкі.
— А вось у маёй сям’і выхоўваецца пяцёра дзяцей, — усміхаецца Канстанцін Кудзіновіч.
Сустрэча чацвёртая. Не губляць ні хвіліны.
Камбайнер Максім Русаковіч доўга распавядаць пра сваё жыццё-быццё не выказаў жаданне, а сеў за штурвал камбайна і панёсся па ніве…
[caption id="attachment_117126" align="alignnone" width="840"]
■ Максім Русаковіч і Уладзімір Мяцельскі[/caption]
Працуе ён разам са старшым камбайнерам Уладзімірам Мяцельскім, для якога сёлетняе жніво дзесьці пятнаццатае.
Зжаць кожную сцяблінку, кожны колас да апошняга зярняці — такога прынцыпу прытрымліваюцца ў сваёй працы старшы камбайнер Сямён Барадаўка і яго памочнік Аляксандр Гапановіч.
Сустрэча пятая. Намалочанае — адвозім.
А вось вывезці збажыну своечасова заўсёды імкнецца вадзіцель МАЗа Мацвей Стаяновіч, для якога гэта ўборачная першая. Ён высока ацэньвае ўсе падыходы спецыялістаў сельгаспрадпрыемства ва ўборцы ўраджаю.
[caption id="attachment_117127" align="alignnone" width="840"]
■ Мацвей Стаяновіч[/caption]
Сустрэча шостая. Калі трэба — дасушым
І вось мы на збожжасушыльным комплексе ў в. Праснакі. Сюды паступае намалот рапсу.
— Мы павінны высушыць прынятае зерне да 7%, зараз яно паступае звыш 20%, — гаворыць загадчык тока Дзмітрый Макаль. — Зараз тут працуе змена ў складзе Паўла Бердніка і Алега Дзямідчыка.
[caption id="attachment_117125" align="alignnone" width="840"]
■ Дзмітрый Макаль, Павел Берднік і Алег Дзямідчык[/caption]
Дарэчы, Алег Дзямідчык на дапрацоўцы збожжа ўжо не першы год.
— Заўсёды з разуменнем адношуся да просьб дапамагчы роднай гаспадарцы ў час такой гарачай пары, — падкрэсліў Алег. — Бо гэта ж робіцца дзеля таго, каб развіваліся наша гаспадарка і наша краіна.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии