Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

59

"И биатлон, и футбол и ежедневные уроки физкультуры". О чем вспоминают ветераны спорта Копыльщины

25.07.2022
Капыль рыхтуецца да культурна-спартыўнага фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу». Напярэдадні мы вырашылі перагарнуць некаторыя старонкі гісторыі спартыўнага руху на Капыльшчыне. Дапамогуць нам у гэтым людзі, вядомыя ў сферы фізічнай культуры і спорту раёна — былы начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Жук, заслужаны трэнер БССР Уладзімір Рыбак і настаўнік фізкультуры СШ №2 г. Капыля Іван Гурыновіч. [caption id="attachment_116942" align="alignnone" width="840"] ■ Ветэранам спорту Уладзіміру Рыбаку, Мікалаю Жуку і Івану Гурыновічу ёсць пра што ўспомніць[/caption] Першае, што ўзгадалі ветэраны спорту з 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя, гэта ўвядзенне штодзённых урокаў фізічнай культуры ў СШ №2 г. Капыля. Ініцыятарам адзінага ў БССР эксперыменту выступіў тагачасны дырэктар Барыс Багдановіч. Урокі скараціліся да 40 хвілін. Пачалі праводзіцца рухомыя перапынкі, ранішняя зарадка пад музыку, рытмічная гімнастыка. Заняткі таксама праводзіліся ў басейне, на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, у зоне адпачынку. Эксперымент праводзіўся пад наглядам медыкаў. У школе была створана кафедра настаўнікаў фізічнай культуры, якая складалася з дзесяці чалавек. [caption id="attachment_116941" align="alignnone" width="840"] ■ Падчас рухомага перапынку, 80-я гады XX ст.[/caption] — Увядзенне штодзённых урокаў фізкультуры дало станоўчыя вынікі: нашы выхаванцы займалі прызавыя месцы на розных спаборніцтвах, — узгадвае Іван Гурыновіч. — Памятаю, як некаторыя каманды баяліся з намі сустракацца, бо нашу падрыхтоўку параўноўвалі са спартыўнай школай. На рахунку капылян — удзел у гульнях «Вас выклікае Спартландыя!», «Вясёлыя старты» і іншых. Яны прымалі ў сябе і былі ў гасцях у равеснікаў з Расіі, Украіны, Узбекістана і інш. Не маглі не ўспомніць ветэраны і пра фізкультурна-аздараўленчы комплекс (цяпер цэнтр). Ідэя яго будаўніцтва ўзнікла ў намесніка старшыні па будаўніцтве райвыканкама Леаніда Васілевіча. — Гэта была, можна сказаць, усенародная будоўля, — адзначае Уладзімір Рыбак. — У ёй задзейнічалі ўсе арганізацыі і прадпрыемствы Капыля, штодзень працавалі па 15-20 чалавек. І вось з’явіўся цудоўны будынак са спартыўнымі заламі, басейнам, стадыёнам, лыжаролернай трасай, які карыстаецца папулярнасцю ў капылян і не толькі. Шмат гаварылася і пра біятлон, вынікі ў гэтым відзе радуюць і сёння. Але гэта тэма будзе падрабязна закранута ў наступных публікацыях. Значная ўвага ў апошнія дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя надавалася развіццю футбола. Трэба адзначыць, што гэты від на высокім узроўні падтрымліваўся мясцовай уладай. Яго прыхільнікамі былі старшыня райвыканкама Уладзімір Сасноўскі і яго намеснік Уладзімір Аляшкевіч. Дарэчы, апошні пасля кожнага тура пісаў справаздачу ў раённую газету, аналізуючы ўсе моманты гульні. [caption id="attachment_116940" align="alignnone" width="840"] ■ Футбольная каманда «Маналіт» завода жалезабетонных вырабаў[/caption] — У Кубку раёна па футболе прымала ўдзел 31 каманда, першынство праводзілі з выездам у сельскія населеныя пункты, — успамінае Мікалай Жук. — Вялікі ўклад у развіццё гэтага віду зрабілі Аляксандр Семяновіч, які ўзначальваў легендарны клуб «Меліяратар» і заўсёды яго суправаджаў, а таксама Аляксандр Міхайлоўскі з ПМК-11, пад кіраўніцтвам якога двойчы на тыдзень праходзілі трэніроўкі. Прыемна адзначыць, што на развіццё клуба быў устаноўлены мясцовы збор з прадпрыемстваў і арганізацый, якія з’яўляліся яго заснавальнікамі. Гэта толькі асноўныя факты, што ўзгадалі ветэраны. Увогуле ж іх успаміны пра любімы занятак і блізкіх людзей бясконцыя. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей