Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Депутат парламента Людмила Нижевич провела очередной прием граждан в Копыльском районе (CMigrator copy 5)

22.07.2022
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч чарговы прыём правяла ў Пацейкаўскім сельвыканкаме. Спачатку дэпутат разгледзела скаргу наконт абкошвання і навядзення парадку на грамадзянскіх могілках, з якой папярэдне звярнуліся жыхары в. Какорычы. Як запэўніў старшыня Пацейкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Цвірко, пытанне будзе вырашана ў бліжэйшы час. [caption id="attachment_116856" align="alignnone" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч (справа) выслухвае праблемы жыхаркі в. Чырвоная Дубрава[/caption] На прыём да парламентарыя прыехала і жыхарка в. Чырвоная Дубрава. Яна хацела б замест літоўскага атрымаць грамадзянства Рэспублікі Беларусь. Вырашана, што дапамогу ў афармленні дакументаў заяўніцы акажуць спецыялісты сельвыканкама па яе месцы жыхарства. — Асабісты прыём — гэта магчымасць для дыялогу з людзьмі, — падкрэсліла Людміла Ніжэвіч. — Гэта вельмі важная сфера дзейнасці ўсяго дэпутацкага корпуса, якая дазваляе больш аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю, што складаецца ў рэгіёнах. Вынік сённяшняга прыёму сведчыць, што людзі больш звяртаюцца па асабістых пытаннях. А калі на прыёме пераважаюць асабістыя пытанні, то працу мясцовых улад можна расцэньваць станоўча. Бо праблем, якія хвалююць шырокае кола людзей, няма. Гэта важна. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей