Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

70

Директор районного центра ткачества Татьяна Волкова удостоена награды на фестивале искусств «Славянский базар в Витебске»

20.07.2022
Упершыню прадстаўнікі Капыльшчыны не толькі прысутнічалі на ХХХІ фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», але і сталі ўдзельнікамі конкурсу. А дакладней – дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава (на здымку) па выніках Міжнароднага конкурсу майстроў традыцыйнага ткацтва «Палатняныя пераплёты-2022» узнагароджана Дыпломам за адраджэнне і папулярызацыю традыцый ткацтва. Удзельнікаў конкурсу было больш за 40, з іх вялікая частка прадстаўляла выраб поясу. Прымалі ўдзел усе вобласці Беларусі, а таксама са Смаленскага і Пскоўскага рэгіёнаў Расіі. Былі нават і сямейныя калектывы: з Пскова прыязджала майстар з дачкою, з Брэсцкай вобласці – цэлая сям’я. – Маё творчае жыццё стала яшчэ багацейшым на адзін адметны і прыгожы фестываль, такі, як «Славянскі базар у Віцебску», – дзеліцца ўражаннямі Таццяна Мікалаеўна. – Удзел у конкурсе даў станоўчыя эмоцыі і  магчымасць пазнаёміцца з новымі майстрамі, іншых паглядзець ды сябе паказаць. Прадстаўнікоў сталічнага рэгіёну было толькі двое: я і Ірына Дзярнакоўская, майстар з Мінскага раёна. Што тычыцца конкурсу паясоў, то ў асноўным прадстаўлялі ткацтва «на бердзечку», некалькі «на дошчачках». Толькі я прадстаўляла ткацтва пояса «на ніту», а менавіта – традыцыйны для Семежава пояс, якім крыж на крыж абвязвалі і абвязваюць удзельнікаў каляднага абраду «Цары». Вельмі гэта цікавіла ўдзельнікаў, бо навучыцца ткаць такія паясы (як яны самі гаварылі) –  іх мара. А адна з канкурсантак, якая прыехала з Дуброўна Віцебскай вобласці, казала, што спрабавала авалодаць гэтым майстэрствам, але ў яе не хапіла цярпення, і яна здалася. Прыемна, што мая работа прываблівала не толькі гасцей фестывалю, але і саміх майстроў. Вельмі карысна пабываць у асяроддзі сваіх аднадумцаў, людзей, якія займаюцца адной справай – адраджэннем традыцыйнай культуры нашай гасціннай і прыгожай Беларусі. Дарэчы, радавала і надвор’е, ад таго яшчэ лепшым станавіўся настрой, а непаўторныя краявіды Віцебска будуць яшчэ доўга саграваць душу. Работы майстрых ацэньвала кампетэнтнае журы, якое ўзначаліла старшая навуковая супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства Марыя Віннікава. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фотаздымкі прадастаўлены Таццянай Волкавай

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей